×

Міншчына спартыўная

23.10.2019 14:48,

У рамках рэспубліканскай спартыўнай акцыі “Міншчына спартыўная. Восень” 22 кастрычніка ў яслях-садзе № 15 “Рабінка” Жодзіна была праведзена спартландыя ў новым фармаце, прымеркаваная да акцыі.

Удзел бралі дзве каманды: бацькі і педагогі на чале з кіраўніком установы, а дзеці выступалі ў ролі балельшчыкаў і журы.

Для ўдзелу ў спаборніцтвах сабраліся тыя, каму неабыякавае выхаванне падрастаючага пакалення. Поўныя рызыкі, энтузіязму ўдзельнікі не толькі хацелі паказаць сваім прыкладам, як выдатна быць здаровым, але і пацвердзіць, што педагогі, бацькі і дзеці — гэта адзінае цэлае, якое імкнецца да вырашэння задач адукацыі і выхавання.


Таццяна ХАДАРОНАК,
кіраўнік фізічнага выхавання ясляў-сада № 15 “Рабінка” Жодзіна.