×

Па рацэ памяці

04.02.2020 11:16,

Вечар сустрэчы выпускнікоў з такой назвай прайшоў у нас 1 лютага 2020 года. Урачыстая частка і святочны канцэрт прайшлі ў Цэнтры культуры аг. Крупіца.

З прывітальным словам да педагогаў, выпускнікоў і гасцей свята звярнулася дырэктар школы Святлана Барысаўна Сямашка. Прыемным момантам стала ўзнагароджанне падзякай ад галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскай абласнога выканаўчага камітэта за шматгадовую і добрасумленную працу нашых настаўніц Таццяны Фёдараўны Грыб і Эміліі Эдуардаўны Ракуціс, педагагічны стаж якіх — больш за 40 гадоў.

Кожны юбілейны выпуск, падымаючыся на сцэну, дарыў прысутным у зале не толькі свае ўспаміны пра школьныя гады, але і ўсмешкі, трошкі суму. Усе гэтыя эмоцыі могуць ісці толькі ад сапраўдных, душэўных і цёплых сустрэч.

Таццяна ЛАГУН,
педагог-арганізатар Крупіцкай сярэдняй школы Мінскага раёна.