×

Прамяністая зорачка

27.06.2019 13:55,

Арцём Шулякоўскі, выхаванец Салігорскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі, любіць спяваць. Ён заўсёды марыў выступіць на вялікай сцэне. І яго мара спраўдзілася дзякуючы таленту і вялікай  працавітасці. Хлопчык паспяхова прайшоў анлайн-адбор і стаў удзельнікам XIV Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці “Прамяністая зорачка”. Фестываль для дзяцей з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі праводзіцца ў сталіцы Казахстана.

 У Падрыхтоўка да фестывалю стала сапраўднай працай для Арцёма, якая напоўніла кожны яго дзень новымі эмоцыямі і ўражаннямі. Яго запал да спеваў — гэта ўжо не проста хобі, а вялікая адказнасць. Хлопец, апрануты ў нацыянальны беларускі касцюм, прадстаўляў нашу краіну з песняй “Полька беларуская”, а для гасцей “Прамяністай зорачкі” на экране быў прадэман­страваны відэаролік пра Салігорск.фестывалі-конкурсе ўзялі ўдзе­л дзеці з 6 краін ва ўзросце ад 10 да 18 гадоў у намінацыях “Вакал”, “Харэаграфія”, “Інструментальнае выкананне”, “Жэставыя спевы”, “Выяўленчае мастацтва”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”. Усяго ў Нур-Султан прыехалі каля 300 хлопчыкаў і дзяўчынак з Казахстана, Беларусі, Расіі, Туркменістана, Турцыі і Грузіі.

Арцём стаў дыпламантам у намінацыі “Самы артыстычны” і атрымаў прыз “Прамяністая зорачка — 2019”. Хлопец выступіў на гала-канцэрце фестывалю, які адбыўся на “Барыс-Арэне”. Юным талентам апладзіравалі 9 тысяч гледачоў, выступленне наведаў і Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан Касым-Жамарт Такаеў. Арцём выканаў песню “Просьба”, якую напісалі   А.М.Пахмутава і М.М.Дабранраваў. Выступаў ён разам з удзельнікам з Расіі і хорам Нацыянальнай гвардыі Рэспублікі Казахстан. Пасля выступлення на вялікай сцэне юнага артыста перапаўнялі эмоцыі:  “Я шчаслівы быць у горадзе Нур-Султан. У мяне тут з’явілася шмат новых сяброў!”

Арцём кожны дзень дзяліўся дабрынёй і душэўнай цеплынёй з усімі ўдзельнікамі фестывалю. Пасля ад’езду дадому ў яго з’явілася жаданне вывучыць новыя песні і развіваць свой творчы талент з дапамогай  педагогаў ЦКРНіР.

Кіраўніку калектыву Салігорскага раённага ЦКРНіР Марыне Антонаўне Кобер уручаны ліст падзякі міністра адукацыі і навукі Рэспублікі Казахстан.

Марына КОБЕР,
дырэктар Салігорскага раённага ЦКРНіР.