×

Рабіць дабро так проста

06.03.2020 11:37,

Добрыя справы не перастаюць радаваць і дзяцей, і дарослых ва ўстановах адукацыі Мінскай вобласці. На змену дабрачыннаму праекту “Нашы дзеці” прыйшла абласная акцыя “29 добрых спраў”.

Ініцыятарам акцыі выступіла галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінаблвыканкама, праект рэалізоўваўся ва ўстановах адукацыі цэнтральнага рэгіёна. Выпускнікі, спонсары і ўсе неабыякавыя дарылі ўстановам адукацыі падарункі. Такім чынам арганізатары імкнуліся прыцягнуць увагу да навучэнцаў, якія маюць патрэбу ва ўвазе і клопаце. Удзельнікі акцыі наведвалі цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі, інтэрнатныя ўстановы. Усе жадаючыя былі ўцягнуты ў арганізацыю гульнявых і іншых карысных мерапрыемстваў з дзецьмі.

Мінскі раён не застаўся ўбаку, кожная ўстанова актыўна прымала ўдзел у гэтай акцыі. Былі арганізаваны сустрэчы з вядомымі людзьмі, выставы дзіцячай творчасці, гульнявыя праграмы, майстар-класы, экскурсіі, канцэртныя праграмы для дзяцей розных узростаў. І завяршылася акцыя ў Бараўлянскай сярэдняяйшколе № 2 святочным канцэртам, на які былі запрошаны ганаровыя госці: дырэктар грамадскай міжнароднай арганізацыі “Медыцына і Чарнобыль”Т.Кот, дырэктар міжнароднай грамадскай дабрачыннай арганізацыі “Свет для дзяцей” Т.Шчукіна, старшыня Мінскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Г.Харытонава і іншыя.

Дабрыня і міласэрнасць здольны тварыць цуды. Адзін добры ўчынак можа пасяліць сэрцах веру ў людзей, бо дабро, насуперак усім законам прыроды, прымнажаецца, калі ім дзелішся з навакольнымі. Падарункавы сертыфікат на суму 4 тысячы еўра ад грамадскай міжнароднай арганізацыі “Медыцына і Чарнобыль”, падарункавы сертыфікат на суму 1 тысяча еўра ад дабрачыннай арганізацыі “Свет для дзяцей” атрымала дзіцячая вёска “Вытокі”, асвяточныя наборы атрымалі ўсе сем’і Дзіцячай вёскі ад гандлёвага прадстаўніцтва Заслаўскага філіяла Гродзенскага мясакамбіната.

Цэнтру карэкцыйна-развіццёваага навучання і рэабілітацыі Мінскага раёна быў уручаны падарункавы сертыфікат на суму 500 долараў на развіццё ўстановы адукацыі ад таварыства з абмежаванай адказнасцю “БелПартАльянс”.

Старшыня Мінскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Галіна Паўлаўна Харытонава ўручыла падарункавы сертыфікат на развіццё ўстановы адукацыі Мінскаму раённаму сацыяльна-педагагічнаму цэнтру.

Усе ўдзельнікі дабрачыннай акцыі акунуліся ў свет казкі “Снежная каралева”, паказ якой падрыхтаваў творчыкалектыў Бараўлянскай сярэдняй школы № 2. Па заканчэнні прадстаўлення кожнае дзіця атрымала салодкі падарунак і пачастункі.

Іван КАЛКОЎСКІ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Бараўлянскай сярэдняй школы № 2.