×

Спорт і бяспека ідуць поруч

20.02.2019 10:29,

“ЗЛЖ-марафон”, што прайшоў у Барысаве, аб’яднаў вучняў шасці школ горада. На падрыхтаваных педагогамі станцыях дзеці ігралі ў боўлінг, футбол, кідалі валёнкі, спаборнічалі ў пераадольванні перашкод.

У зімовы перыяд важна яшчэ раз нагадаць навучэнцам пра неабходнасць выканання мер бяспекі каля вадаёмаў. Сярэдняя школа № 18 падрыхтавала для ўдзельнікаў станцыю “АСВОД у прапагандзе ЗЛЖ”. Актывісты першаснай арганізацыі стварылі імправізаваную сажалку з лёдам, дзе навучэнцы 5—8 класаў маглі мадэляваць сітуацыі па аказанні дапамогі чалавеку, які церпіць бедства на лёдзе, разглядалі магчымыя спосабы ратавання падручнымі сродкамі. Гэты конкурс выклікаў найбольшую цікавасць у дзяцей.

Не менш цікавым стала і кіданне на дальнасць выратавальнага круга, у якасці якога выкарыстоўваўся цюбінг. Навучэнцы 9 класаў праводзілі прафілактычную работу па недапушчэнні трагедый на вадзе ў зімовы і вясновы перыяд. Кемлівасць праверылі з дапамогай пытанняй бліц-віктарыны.

Хлопчыкам і дзяўчынкам расказалі пра мабільны дадатак “АСВОД”, які знаходзіцца ў вольным доступе і можа быць выкарыстаны не толькі ў надзвычайнай сітуацыі, але і ў паўсядзённым жыцці. Удзельнікам раздавалі памяткі і ўлёткі, распрацаваныя актывістамі пярвічнай арганізацыі школы. А найбольш актыўныя ўдзельнікі атрымалі невялікія прызы.

Алена МІНІНА,
старшыня пярвічнай арганізацыі АСВОД сярэдняй школы № 18 Барысава,
кіраўнік раённага метадычнага аб’яднання старшыняў АСВОД.