×

“Вясёлка” для непасед

06.06.2019 14:25,

Лета чаканая пара для кожнага школьніка. Тучанскі ВПК дзіцячы сад сярэдняя школа Клецкага раёна зноў гасцінна расчыніў дзверы аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем Вясёлка для 15 весёлых непасед.

На працягу змены хлопчыкі і дзяўчынкі знаходзяцца ў калейдаскопе падзей. Кожны дзень напоўнены новымі ўражаннямі, зносінамі і сустрэчамі з цікавымі людзьмі. Быў распрацаваны займальны праект змены “Вакол свету за 18 дзён”, які прадстаўлены ў форме гульнявой мадэлі.

Як толькі хлапчукі і дзяўчынкі, якія вырашылі адпачыць у дзіцячым аздараўленчым лагеры “Вясёлка”, зайшлі на тэрыторыю прыгод, іх адразу ж чакаў сюрпрыз — захапляльнае падарожжа па нязведаных месцах. Юныя вандроўнікі рэгіструюцца ў пункце “Рэгістрацыі пасажыраў”, займаюць свае месцы ў вагоне (атрадзе) экспрэс-цягніка, знаёмяцца са спадарожнікамі і праваднікамі (выхавальнікамі). Менавіта там яны даведваюцца маршрут свайго падарожжа.

А маршрут гэты насычаны прыгодамі. Кожны дзень — новая станцыя, дзе дзяцей чакаюць незвычайныя выпрабаванні, падзеі, адкрыцці. І ўсіх іх 18: станцыі “Знаёмства”, “Здароўя”, “Гульнявая”, “Аховы прыроды”, “Талентаў”, “Радзімы”, “Экалагічная”, “Бяспекі”, “Клопату”, “Гумару і смеху”, “Сям’і”, “Беражлівасці”, “Спартыўная” і г. д.

Магчымасць асабіста акунуцца ў свет спорту, творчасці, культуры і паказаць свае ўменні, навыкі і жаданні нікога з дзяцей не пакіне абыякавым.

Вольга ЛЯХ,
начальнік аздараўленчага лагера Вясёлканастаўніца пачатковых класаў Тучанскага ВПК дзіцячы сад сярэдняя школа Клецкага раёна.