×

Як хутка ляціць час!..

03.04.2019 14:46,

З 25 па 30 сакавіка ў Бараўлянскай сярэдняй школе № 2 Мінскага раёна працаваў школьны лагер “Сасновы бор”. Што запомнілася дзецям больш за ўсё за гэтыя шэсць дзён?

Штодня ў школе працавалі спартыўныя секцыі і басейн, камп’ютарныя класы і аб’яднанні па інтарэсах. У праграму канікул было ўключана наведванне кіналекторыяў і тэатра. Вялікую праграму падрыхтавалі і правялі бібліятэкары. Адметна, што дзеці самі актыўна рыхтавалі гэтую праграму.

А якія цудоўныя вырабы падрыхтавалі нашы выхаванцы на занятках у атрадзе пад кіраўніцтвам В.А.Шведавай! Музычныя адкрыцці — у конкурсе “Адгадай мелодыю”, які праводзіў І.В.Калкоўскі. Дружна спявалі пад акампанемент Г.І.Шведава. Конкурсы малюнкаў, складанне калажаў, удзел у віктарынах — усюды нашы дзеці праявілі сябе актыўна.

Апошні дзень змены запомніцца сустрэчай з чэмпіёнам свету па веласпорце Яўгенам Каральком, які правёў з навучэнцамі заняткі і майстар-клас. Яўген пажадаў школьнікам поспехаў у дасягненні пастаўленых мэтаў, параіў сябраваць са спортам.

Таццяна ПУГАЧ,
настаўніца пачатковых класаў Бараўлянскай сярэдняй школы № 2 Мінскага раёна.