×

Як мы зіму праводзілі і вясну сустракалі

06.03.2020 12:16,

Штогадовае правядзенне Масленіцы ў нашай установе дашкольнай адукацыі стала традыцыйным і любімым святам для дзяцей. Вось і ў гэтым годзе выхаванцы з вялікім задавальненнем прымалі ўдзел у праводзінах зімы.

Вясёлая народная музыка гучала на тэрыторыі дзіцячага сада, а ногі самі пускаліся ў скокі! Усіх прысутных забаўляў вясёлы Скамарох.Дзеці чыталі вершы пра Масленіцу, спявалі прыпеўкі, гулялі ў гульні:“Цягнік”, “Карусель”. Нечаканым госцем стала Баба Яга. Злая гарэза хацела сапсаваць дзецям свята. Для таго каб пачаставацца блінамі, выхаванцам трэба было  прыняць ўдзел у выпрабаваннях, якія праводзіла БабаЯга.Але  нашы хлопчыкі і дзяўчынкі не спужаліся і з задавальненнем паўдзельнічалі ў эстафетах:“Перанясіце бліны”, “Хто абгоніць Бабу Ягу”, “Хто далей кіне сняжок”, мераліся сілай у перацягванні каната і паказалі, што яны мацнейшыя і спрытнейшыя за Бабу Ягу.

Разам з Зімачкай-Зімой дзеці гулялі ў карагодныя гульні “Масленіца”,“Блінцы”. Затым з захапленнем назіралі, як гарыць пудзіла Масленіцы і гучна крычалі: “Гары, гары ясна, каб не згасла!”.

Пад канец свята ўсіх выхаванцаў чакаў смачны масленічны пачастунак — пышныя, румяныя блінцы, якія сталі сімвалам вясны і сонца.

Усе з радасцюправодзілі Зіму і развіталіся з ёй да наступнага года.

Наталля СЕМЯНЯКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-
сада № 2 Свіслачы.