×

Будзь прыкладам свайму дзіцяці!

05.03.2020 14:56,

З 6 па 15 сакавіка сталічная Дзяржаўтаінспекцыя правядзе комплексныя мерапрыемствы па прафілактыцы і папярэджанні ДТЗ з удзелам непаўналетніх пад назвай “Будзь прыкладам свайму дзіцяці!”

У гэты перыяд запланавана правядзенне шырокай растлумачальнай пработы і прафілактычных мерапрыемстваў. Прадстаўнікі дарожнай міліцыі адправяцца ва ўстановы адукацыі, нагадаюць навучэнцам пра бяспечныя паводзіны на дарозе і ў транспарце, асаблівую ўвагу ўдзеляць правілам пераходу праезнай часткі па пешаходных пераходах, катання на веласіпеах, роліках і скейтбордах.

Не застануцца без уваг і дарослыя. Дзяржаўтаінспектары наведаюць працоўныя калектывы, бацькоўскія сходы, раскажуць пра пагрозы бяспекі дзяцей на дарозе, прычынах і наступствах ДТЗ з удзелам непаўналетніх. Акрамя таго, будуць абмяркоўвацца правілы бяспекі перавозкі маленькіх пасажыраў, адказнасць за парушэнні ПДР, а таксама неабходнасць асабістага прыкладу правільных і бяспечных паводзінаў на дарозе.

З мэтай ліквідацыі недахопаў у стане вуліц, дарог і тэхнічных сродкаў арганізацыі дарожнага руху інспектары ДАІ правядуць абследавання тэрыторый паблізу ўстаноў адукацыі.

Падчас мерапрыемстваў у кожным раёне сталіцы будуць створаны рэйдавыя групы з прыцягненнем супрацоўнікаў іншых служб міліцыі грамадскай бяспекі, намаганні якіх будуць сканцэнтраваны на прафілактыцы парушэнняў ПДР вадзіцелямі, дзецьмі, а таксама дарослымі пры суправаджэнні дзяцей. Па фактах парушэнняў непаўналетнімі правілаў бяспекі на дарозе матэрыялы будуць накіраваны ў камісію па справах непаўналетніх для разгляду ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку і належнага рэагавання ў дачыненні да бацькоў.

Дарэчы, толькі ў студзені бягучага года ў Беларусі адбыліся 29 ДТЗ, у якіх адно дзіця загінула і 28 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. 17 непаўнагадовых удзельнікаў дарожнага руху атрымалі траўмы, перасякаючы праезную частку, 12 —  знаходзіліся ў аўтамабілі ў якасці пасажыра. Пры гэтым 26 дзяцей пацярпелі па віне дарослых.

Таццяна СПАДАБАЕВА,
старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Партызанскага РУУС Мінска.