×

Калядны падарунак

09.01.2020 15:12,

Гэтыя святочныя навагоднія дні сталі асабліва значнымі для сярэдняй школы № 78 Мінска, якая стала пляцоўкай свята, весялосці і сустрэчы гасцей. У рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” і акцыі “У Новы год з “Белай Руссю!” для дзяцей Савецкага раёна Мінска, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, і для дзяцей сацыяльна неабароненых катэгорый прайшло дабрачыннае навагодняе прадстаўленне “Калядны падарунак”.

Мерапрыемства было падрыхтавана ў фармаце “каляднага агеньчыка”. Перад навучэнцамі выступілі сярэбраныя прызёры чэмпіяната Рэспублікі Беларусь па хіп-хопе Ягор Ключнік і Арына Патапеня, а таксама чэмпіёнка міжнародных конкурсаў “AmsterDansCompetition” і “Па-за рамак” Анфіса Кушнарова.

Дзякуючы адміністрацыі сярэдняй школы № 78 і раённаму грамадскаму аб’яднанню Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання Мінска “Белая Русь” і Савецкага раённага камітэта БРСМ Мінска для дзяцей падрыхтаваны салодкія пачастункі. Усе смяяліся, актыўна танцавалі, спявалі, разгадвалі загадкі, шчодра дзяліліся ўражаннямі і добрым настроем.

Завяршылася мерапрыемства пачастункам дзяцей салодкай ватай і ўручэннем навагодніх падарункаў. Аднак для многіх маленькіх герояў галоўнымі сталі ўвага, клопат і цеплыня сустрэчы.

Марына МАКАРАНКА, 
намеснік  дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 78 Мінска.