×

Падвоз школьнікаў без парушэнняў

09.12.2019 15:34,

У Мінску з’явілася яшчэ адна пляцоўка для высадкі школьнікаў, якіх бацькі прывозяць на заняткі на аўтамабілях.

Канструктыўна выдзелены прыпынак у выглядзе кішэні адкрыўся побач з гімназіяй № 7 на вуліцы Захарава. Тут устаноўлены спецыяльны знак, які інфармуе вадзіцеляў аб працягласці прыпынку і часу сутак, калі дазволена аўтамабілістам паркаваць свой транспарт. Так, бацькі змогуць зрабіць прыпынак без парушэння ПДР толькі ў буднія дні на час не больш за 2 хвіліны. Зона паркоўкі разлічана на тры аўтамабілі.

Дарэчы, у Партызанскім раёне сталіцы падобная паркоўка не адзіная. Спецыяльны прыпынак дзейнічае на вуліцы Запарожскай, каля сярэдняй школы № 69.

Такія пляцоўкі, упэўненыя ў Дзяржаўтаінспекцыі, будуць працаваць на памяншэнне колькасці ДТЗ з удзелам непаўналетніх на пад’ездах да навучальных устаноў, а таксама дапамогуць вырашыць праблему заторавых сітуацый у гадзіны-пік.

Таццяна СПАДАБАЕВА,
старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Партызанскага РУУС Мінска.