×

Рэкамендацыі ДАІ

03.12.2019 15:45,

Снежань прыйшоў, і зіма ўступіла ў свае правы. Сіноптыкі штодня папярэджваюць пра пагаршэнне ўмоў надвор’я. ДАІ таксама не застаецца ўбаку.

Дзяржаўтаінспекцыя настойліва рэкамендуе ўсім удзельнікам дарожнага руху замяніць летнія шыны на зімовыя, праверыць спраўнасць тармазной сістэмы, светлавых прыбораў, шклоачышчальнікаў, прылады абдзімання і абагрэву шкла.

Асаблівую ўвагу аўтаўладальнікам неабходна звярнуць на захаванне хуткаснага рэжыму, дыстанцыі, пазбягаць рэзкіх манеўраў і тармажэнняў, а таксама выконваць усе загады дарожных знакаў. Для прыцягнення ўвагі ва ўмовах недастатковай бачнасці дарогі рэкамендуецца рухацца з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі. Вадзіцелям, у якіх яшчэ недастаткова ці наогул няма практыкі кіравання ў зімовых умовах, варта патрэніравацца на закрытых пляцоўках, каб ведаць, як паводзіць сябе аўтамабіль на заснежанай дарозе.

А пешаходам ДАІ нагадвае, што тармазны шлях аўтамабіля на слізкай дарозе павялічваецца, таму пераходзіць праезную частку неабходна строга ў належным месцы, пераканаўшыся ў адсутнасці блізкага транспарту.

Акрамя таго, дарожная міліцыя заклікае ўладальнікаў транспартных сродкаў не пакідаць свае аўтамашыны на праезнай частцы на доўгі час, каб не ствараць перашкоды працы камунальнай і снегаўборачнай тэхнікі.

Таццяна СПАДАБАЕВА,
старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Партызанскага РУУС Мінска.