×

Зробім лета бяспечным!

18.07.2019 14:16,

Навучэнцы ўстаноў адукацыі, якія наведваюць школьныя лагеры з дзённым знаходжаннем, сумесна з Дзяржаўтаінспекцыяй Ленінскага раёна Мінска наведалі Музей гарадскога пасажырскага транспарту.

Падчас экскурсіі дзеці азнаёміліся з гісторыяй развіцця гарадскога пасажырскага транспарту, пачынаючы ад гужавога і заканчваючы сучаснымі электробусамі. Акрамя гэтага, дзеці пасядзелі і сфатаграфаваліся ў першым грамадскім транспартным сродку Мінска — у макеце летняга варыянта вагона конкі. Пасля гэтага навучэнцы перайшлі на адну з самых цікавых музейных экспазіцый — адкрытую пляцоўку, дзе размясцілася каля трыццаці адзінак тэхнікі, якая перавозіла жыхароў горада, пачынаючы з 1952 года і да гэтага часу. Агледзеўшы ўсе экспанаты, дзеці прайшлі ў актавую залу, дзе разам з супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі ўспомнілі Правілы дарожнага руху. Для таго, каб замацаваць атрыманыя веды, супрацоўнікі ДАІ правялі некалькі віктары.



Пасля заканчэння мерапрыемства старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Ленінскага раёна Мінска падарыла школьнікам флікеры.

Ангеліна ВАЛАСАР,
старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Ленінскага раёна Мінска.