×

Да Чытача

Паважаныя чытачы!

Мы стварылі гэты сеткавы рэсурс, каб быць яшчэ бліжэй да вас, мець больш цесную зваротную сувязь, значна пашырыць інфармацыйную прастору адукацыйнай сферы і стаць сапраўднай пляцоўкай для абмену прафесійным вопытам.

Мы маем намер пастаянна развіваць наша сеткавае выданне, дапаўняць яго новымі раздзеламі, рабіць кантэнт больш насычаным, паколькі ставім сваёй галоўнай задачай быць для педагогаў нашай краіны памочнікамі і паплечнікамі.

Галоўнымі ж стваральнікамі рэсурсу мы бачым вас — настаўнікаў, выкладчыкаў, выхавальнікаў, псіхолагаў, сацыяльных педагогаў, кіраўнікоў у галіне адукацыі і, безумоўна, бацькоў нашых вучняў. Кожнаму з вас ёсць чым падзяліцца з калегамі, у кожнай навучальнай установе знойдзецца цікавы вопыт не толькі правядзення школьных і пазакласных мерапрыемстваў, але і рэалізацыі ініцыятыў і праектаў, сучасных формаў выкладання прадметаў, незвычайнага выкарыстання ў рабоце інфармацыйных тэхналогій, нестандартных падыходаў да выхаваўчага працэсу. Ваш удзел дазволіць зрабіць наша сеткавае выданне значным інфармацыйна-метадычным памочнікам для ўсёй педагагічнай грамадскасці, атрымліваць больш дакладнае ўяўленне аб праблемах, патрэбах, дасягненнях галіны адукацыі ў рэгіёнах.

З радасцю выслухаем усе вашы пажаданні наконт таго, якім вы бачыце наша выданне, што хацелі б знайсці на яго прасторы. Калі ў вас ёсць пажаданні, дасылайце пісьмы на адрас info@ng-press.by з пазнакай “Прапанова”.