Среда, 16 июля, 2025

Методическая копилка для профессионального роста педагогов

ДомойСовременный урокРоля асобы настаўніка ў фарміраванні жыццёвых перакананняў вучняў. Урок беларускай літаратуры па...

Роля асобы настаўніка ў фарміраванні жыццёвых перакананняў вучняў. Урок беларускай літаратуры па апавяданні І. Навуменкі “Настаўнік чарчэння”

Вікторыя Уладзіміраўна Кот
Вікторыя Уладзіміраўна Кот
настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі гімназіі № 1 г. Жлобіна

Галоўная праблема настаўнікаў-філолагаў – прыцягнуць вучняў да чытання. Прымусіць немагчыма, можна толькі зацікавіць. Завалодаць увагай вучняў можна праз розныя метадычныя прыёмы.

Прапануем урок па вывучэнні апавядання І. Навуменкі “Настаўнік чарчэння”. На ўроку выкарыстоўваюцца праблемныя, пошукавыя, даследчыя прыёмы, якія спрыяюць засваенню ведаў, развіццю самастойнасці мыслення, творчых здольнасцей вучняў.