Стымулюючыя заняткі – адна з магчымасцей паглыбіць веды навучэнцаў па прадмеце. Прапанаваныя заняткі падрыхтаваны для вучняў 7 класа з мэтай засваення імі сладаных пытанняў у вывучэнні прыслоўя. Могуць быць выкарыстаны ў якасці падрыхтоўкі навучэнцаў да алімпіяды па беларускай мове. Асаблівая ўвага акцэнтуецца на паглыбленні ведаў сямікласнікаў пра сінтаксічную ролю прыслоўяў, дарэчнае ўжыванне ў сказе формы ступені параўнання прыслоўя ці прыметніка, узбагачэнне слоўнікавага запасу вучняў прыслоўямі, фразеалагізмамі. Выкарыстанне ІКТ, візуалізацыі, займальнага матэрыялу, праблемных пытанняў, а таксама розных форм дзейнасці (індывідуальнай, парнай, групавой) дазволілі ажывіць заняткі і актывізаваць пазнавальную дзейнасць вучняў.