Среда, 16 июля, 2025

Методическая копилка для профессионального роста педагогов

ДомойСовременный урокТэхналагічная карта ўрока па беларускай літаратуры на тэму “Васіль Быкаў. «Незагойная рана»....

Тэхналагічная карта ўрока па беларускай літаратуры на тэму “Васіль Быкаў. «Незагойная рана». Псіхалагічнае майстэрства пісьменніка ў паказе характараў і абставін”

Аксана Аляксандраўна Дзямідзік
Аксана Аляксандраўна Дзямідзік
настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі Старадварэцкай БШ Бераставіцкага раёна

Мэта: прааналізаваць апавяданне “Незагойная рана”, паказаць майстэрства пісьменніка ў раскрыцці характараў

Задачы:

У канцы ўрока вучні павінны:

– ведаць мастацкія прыёмы, якія дапамагаюць раскрыць душэўны стан маці;

– умець даваць характарыстыку галоўнай гераіні Тэклі, выдзяляць галоўнае;

– змест урока павінен спрыяць станаўленню ў вучняў антываеннага настрою і ўдзячнасці за шчасце жыць у мірны час; вучні павінны зразумець сваю ролю ў захаванні памяці аб загінуўшых.