×

Будзем у арміі служыць!

22.02.2020 15:44,

Напярэдадні свята 23 лютага добрай традыцыяй у нашай дашкольнай установе стаў праект Дзень абаронцаў Айчыны. Гэта магчымасць лішні раз нагадаць хлопчыкам, што такое смеласць, адвага, высакароднасць і мужнасць.

Ладзіліся тэматычныя заняткі, прагляд відэапрэзентацый “Героі зямлі беларускай”, “Ваенная тэхніка”, “Людзі ваенных прафесій”, фільма “Наша армія”. Таксама з вялікім задавальненнем дашкаляты разглядалі ілюстрацыі, энцыклапедыі, завучвалі вершы, рыхтавалі падарункі.

Як выніковае мерапрыемства тэматычнага тыдня  20 лютага 2020 года з выхаванцамі старшай групы і навучэнцамі 8 класа Полацкага кадэцкага вучылішча прайшло ваенна-спартыўны свята “Будзем у арміі служыць!”, якое падрыхтавалі і правялі кіраўнік фізічнага выхавання М.В.Марцэлева і выхавальніца Н.У.Лебедзева. У эстафеце “разведчыкі” дзеці і кадэты паказалі спрыт у пераадоленні паласы перашкод, у эстафеце “танкісты” — уменне ўзгоднена дзейнічаць у парах. У конкурсе капітанаў “Збяры аўтамат” кадэты прадэманстравалі спрыт і навучылі дашкалят. Навучэнцы кадэцкага вучылішча падзяліліся майстэрствам перастраення.

Атмасфера спартыўнага свята была і радасная і ў той жа час напружаная, бо спаборнічалі моцныя сапернікі, а перамагчы павінен наймацнейшы. Усе атрымалі прызы і памятныя падарункі.

Марыя МАРЦЭЛЕВА,
кіраўнік фізічнага выхавання ясляў-сада № 8 Полацка.