×

Cтарасць — залаты час

08.10.2019 15:01,

Дзень пажылога чалавека прынята адзначаць у першы дзень другога восеньскага месяца. Дата абраная невыпадкова: існуе меркаванне, што старасць — гэта залаты час. Восень, як вядома, таксама называюць залатой парой. Таму і было вырашана вылучыць для свята старэйшага пакалення спецыяльны дзень у самы разгар восеньскага сезона.

1 кастрычніка 2019 года педагогі і навучэнцы ДУА “Лужаснянская базавая школа Віцебскага раёна” павіншавалі пажылых людзей, якія пражываюць у Лужасне. Класныя кіраўнікі і дзеці ўручалі ім памятныя падарункі і паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі. Падобныя мерапрыемствы праходзяць у нашай школе не першы год. Яны дапамагаюць фарміраваць у навучэнцаў павагу да старэйшага пакалення, вучаць шанаваць і памятаць подзвігі сваіх продкаў, удумліва і неабыякава ставіцца да гісторыі краіны.

Як вядома, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне застаецца вядучым у выхаваўчым працэсе. Вельмі важна прывіваць навучэнцам галоўныя чалавечыя якасці: дабрыню, спагадлівасць, шчырасць. Менавіта гэтаму кірунку ўдзяляецца асаблівая ўвага ў нашай установе адукацыі.

У дзень пажылога чалавека навучэнцы нашай школы пакінулі шчаслівыя ўсмешкі на тварах многіх людзей і, безумоўна, падарылі веру ў тое, што маладое пакаленне — гэта сапраўдныя патрыёты малой радзімы!


Настасся АЛЯКСЕЕНКА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА “Лужаснянская базавая школа Віцебскага раёна”