×

Да якасці падрыхтоўкі праз рэсурсны цэнтр

23.04.2019 11:37,

Савет кіраўнікоў устаноў ССА Віцебскай вобласці “Роля рэсурснага цэнтра ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў забеспячэнні якасці падрыхтоўкі кадраў” адбыўся на базе Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльна-тэхналагічнага каледжа.

У пасяджэнні прыняў удзел начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Дзмітрый Хома. Кіраўнікі ўстаноў ССА азнаёміліся з падрыхтаванымі калектывам каледжа выставамі дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў і комплексна-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу. Увазе ўдзель­нікаў пася­джэння таксама былі прапанаваны майстар-класы, адкрытыя вучэбныя заняткі па вытворчым навучанні па кваліфікацыі “Тэхналогія вытворчасці швейных вырабаў” і пазаўрочныя заняткі “Школа WorldSkills”.

Таццяна БОНДАРАВА.
Фота аўтара.