×

Кірмаш “Навагодні”

10.01.2020 15:43,

Навагоднія святы — час, калі дораць падарункі родным і блізкім, ласуюцца прысмакамі. Усё гэта даюць навагодне-калядныя кірмашы.

Ужо некалькі гадоў і мы праводзім у нашай школе кірмаш “Навагодні”. Гэта грандыёзная падзея. Удзельнічаюць навучэнцы ўсіх класаў, бацькі і педагогі. Тут з лёгкасцю знаходзяць свайго пакупніка зробленыя ўручную ёлачныя цацкі, паштоўкі, сувеніры. Сталы ломяцца ад пачастункаў: традыцыйныя калядныя пернікі, хатнія пірагі, печыва, кексы і г. д. Можна пакаштаваць традыцыйны зімовы напой глінтвейн з вішнёвага соку, гарачы чай і каву. А прадаўцамі тавараў выступаюць самі школьнікі і іх бацькі.

Кірмаш ладзіцца ў найлепшых традыцыях — з вясёлай музыкай і зазываламі. І заўсёды ўсё сыходзяць дадому задаволеныя і сытыя, а самае галоўнае — са святочным настроем!

Таццяна КЛЯЧЫНА,
настаўніца пачатковых класаў Ноўкінскай сярэдняй школы Віцебскага раёна.