×

КВЗ у новым фармаце

28.09.2019 12:25,

У Віцебскім абласным палацы дзяцей і моладзі арганізавалі майстар-класы па гульні КВЗ для ўдзельнікаў IV Абласнога чэмпіянату школьных каманд.

Як праінфармавала загадчык сектара культурна-масавай работы Палаца дзяцей і моладзі Вольга Бельчанкова, у такім фармаце трэнінг адбыўся ўпершыню.

На майстар-класах “Яго вялікасць жарт!”, “Яе высакароддзе рэжысура!”, “Акцёрскае майстэрства КВЗ” куратары і кіраўнікі груп — удзельніц чэмпіянату акунуліся ў свет гумару, паспрабавалі свае сілы ў напісанні жартаў і мініяцюр, увасабленні іх на сцэне. У перспектыве практыку правядзення трэнінгаў і майстар-класаў ад вопытных гульцоў Клуба вясёлых і знаходлівых плануецца працягнуць, у тым ліку распрацоўваецца серыя трэнінгаў для педагогаў.  

Таццяна БОНДАРАВА.
Фота прадастаўлена Віцебскім абласным палацам дзяцей і моладзі.