×

Лега-канструяванне — увасобіць сваю мару

30.10.2019 16:01,

У яслях-садзе № 8 Віцебска прайшоў лега-фэст Свет канструявання. Лега-канструяванне злучыла гульню, працу і навучанне. Дзеці змадэлявалі з дэталяў цацкі сваімі рукамі па тэматыках: пажарная частка, пост ДАІ і інш. Выхаванцы сярэдняй групы будавалі пост ДАІ па схеме. Дзеці разумелі, што яны будуюць, для чаго патрэбна прафесія інспектара ДАІ, а таксама паўтарылі правілы дарожнага руху.

Пажарную частку будавалі выхаванцы старшай групы. Яны выконвалі заданні, расказвалі аб правілах паводзін у надзвычайных сітуацыях у побыце. Дзеці малодшых груп разам з выхавальнікамі пабудавалі горад. У ім былі ўзведзены прыгожыя дамы з вялікімі вокнамі, балконамі з відам на сад. Па вуліцах горада ехалі машыны, ішлі пешаходы. З дапамогай гульні выхаванцы паўтарылі бяспеку жыццядзейнасці.

Фестываль скончыўся выставай дзіцячых работ. Кожная група абараніла свой праект. Лега-фестываль дапамог выхаванцам паўтарыць важныя правілы бяспекі.

Ілона МАРЧАНКА,
загадчыца ясляў-сада № 8 Віцебска.