×

Летні лінгвістычны лагер

27.08.2019 11:06,

Лета падыходзіць да канца, і вельмі хутка наша гімназія гасцінна адчыніць дзверы перад сваімі навучэнцамі. Зноў зазвініць першы званок як неадемны сімвал пачатку новага навучальнага года. Добра адпачыўшы, набраўшыся сіл, нашы дзеці, несумненна, скораць новыя вяршыні ведаў.

Усё гэта будзе. Але хочацца азірнуцца назад і ўспомніць, як мы правялі гэтае лета. Упершыню на базе гімназіі № 2 Наваполацка быў арганізаваны летні лінгвістычны лагер Friendship, які прапанаваў навучэнцам 7—8 класаў падцягнуць свае веды па англійскай мове. Дзякуючы зладжанай рабоце калектыву настаўнікаў англійскай мовы гімназіі, якія падрыхтавалі насычаную пазнавальна-забаўляльную праграму, дзеці павысілі свой узровень ведання англійскай мовы ў кароткія тэрміны. Заняткі праходзілі ў нефармальнай абстаноўцы і нязмушанай атмасферы, калі не ставіліся адзнакі і не задавалася хатняе заданне.

19 дзён знаходжання ў лінгвістычным лагеры праляцелі вельмі хутка. Кожны дзень акуналіся ў англамоўнае асяроддзе з дапамогай аўдыё- і відэаматэрыялаў, сумяшчалі адпачынак са шматлікімі мерапрыемствамі на англійскай мове. Цікава прайшлі заняткі ў Полацкім дзяржаўным універсітэце і сустрэча са студэнтамі з Рэспублікі Конга.

Наталля НЕБАРАКА і іншыя бацькі навучэнцаў гімназіі № 2 Наваполацка.