×

На крок бліжэй

27.02.2020 11:22,

Пераможца Алімпійскіх гульняў — 2008 Ісіі Сатосі і бронзавы прызёр чэмпіянату Японіі Наката Наокі правялі майстар-клас у абласным цэнтры алімпійскага рэзерву для спартсменаў і трэнераў Віцебшчыны і сустрэліся з навучэнцамі гімназіі № 2 Віцебска.

У ходзе паказальнай трэніроўкі і майстар-класа ў вучылішчы алімпійскага рэзерву Ісіі Сатосі асобна адзначыў высокі ўзровень падрыхтоўкі, працаздольнасць маладых спартсменаў і выказаў спа­дзяванне праз некаторы час вярнуцца да віцяблян з новым майстар-класам. Як паведаміў намеснік дырэктара гімназіі № 2 Віцебска па выхаваўчай рабоце Ігар Капілец, удзельнікі дэлегацыі на чале са старшым выкладчыкам БДУ Акірам Фурасавам, у склад якой увайшлі Ісіі Сатосі і Наката Наокі, азнаёміліся з арганізацыяй адукацыйнага працэсу і вучэбна-матэрыяльнай базай установы адукацыі. Для навучэнцаў 7 “А” госці правялі ўрок японскай філасофіі і культуры, а таксама майстар-клас па арыгамі.

Таццяна БОНДАРАВА.