×

Няхай жыве навука!

28.02.2019 15:49,

У Ноўкінскай школе Віцебскага раёна на працягу многіх гадоў рэалізуецца праграма “Адораныя дзеці”. Кожны навучэнец мае магчымасць праявіць сябе ў розных сферах дзейнасці, а таксама паўдзельнічаць у конкурсах рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў.

У школе ладзіцца шмат мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне цікавасці да навуковых даследаванняў, сярод якіх “Няхай жыве навука!”, што адбылося ў лютым у нашай школе.

Дзеці пазнаёміліся з навуковымі адкрыццямі ў Беларусі за 2018 год. Навучэнцы 11 класа прадставілі інтэрв’ю, якое загадзя ўзялі ў выпускніка Ноўкінскай школы кандыдата медыцынскіх навук галоўнага ўрача Віцебскага абласнога клінічнага спецыялізаванага цэнтра Валерыя Ларыёнавіча Дзенісенкі.

Актыўныя ўдзельнікі навуковага таварыства навучэнцаў, якое дзейнічае ў школе на працягу больш за 10 гадоў, паведамілі пра свае перамогі на канферэнцыях і конкурсах рознага ўзроўню.

Падобныя мерапрыемствы дазваляюць не толькі прывіваць цікавасць да пазнавальнай і даследчай дзейнасці, але і пашыраць кругагляд.

Юлія ЦЯРЭШЧАНКА,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Ноўкінскай сярэдняй школы Віцебскага раёна.