×

Перспектыва–2019

02.11.2019 15:10,

Больш за 100 маладых спецыялістаў — прадстаўнікоў розных раёнаў і гарадоў Віцебскай вобласці сабраў традыцыйны абласны семінар-фестываль “Перспектыва”. Сёлета ён праходзіў на базе сярэдняй школы № 46 Віцебска імя І.Х.Баграмяна па тэме “Шлях маладога педагога: ад вытокаў — да майстэрства”.

Мэта форуму заключалася ў стымуляванні творчай ініцыятывы маладых педагогаў, умацаванні прафесійных кантактаў, прапагандзе сучасных адукацыйных практык і распаўсюджванні інавацыйных педагагічных ідэй у прафесійнай практыцы маладых педагогаў. У праграме былі прадстаўлены майстар-класы вопытных настаўнікаў сярэдняй школы № 46. Так, маладыя педагогі наведалі адкрытыя вучэбныя заняткі ў 6-х і 10-х класах, арганізаваныя настаўніцамі англійскай мовы Святланай Валер’еўнай
Абесадзэ і Святланай Сяргееўнай Мароз. Для гасцей фестывалю настаўнік-дэфектолаг Вольга Аляксандраўна Шурухаева правяла адкрытыя карэкцыйныя заняткі ў 2 класе. Таксама ў другакласнікаў настаўніца Вольга Пятроўна Арасланава правяла вучэбныя заняткі па выяўленчым мастацтве. Удзельнікі фестывалю наведалі адкрытыя ўрокі матэматыкі, дзе паказалі сваё майстэрства дасведчаныя педагогі Іна Уладзіміраўна Давыдзька, Ірына Іванаўна Бузыканава і Алена Мікалаеўна Канафальская. У 5 класе настаўніцай рускай мовы і літаратуры Настассяй Валер’еўнай Бяззубенка былі праведзены адкрытая вучэбныя заняткі, на якіх маладыя спецыялісты змаглі ацаніць шматгадовы вопыт педагога. Акрамя таго, настаўніца Вольга Леанідаўна Журомская правяла адкрытыя вучэбныя заняткі па хіміі ў 9 класе. Майстар-клас для маладых педагогаў падрыхтаваў і правёў настаўнік гісторыі Дзмітрый Аляксандравіч Васілёнак. Таксама госці фестывалю былі запрошаны на адкрыты ўрок фізічнай культуры і здароўя, арганізаваны ў 5 класе настаўнікам Сяргеем Алегавічам Стальмаковым. Пасля наведвання адкрытых вучэбных заняткаў удзельнікі фестывалю “Перспектыва” змаглі атрымаць карысныя кансультацыі па вядзенні школьнай дакументацыі ад намеснікаў дырэктара па вучэбнай рабоце Алы Віктараўны Масюковай, Наталлі Васільеўны Забаўкі, Ірыны Генадзеўны Чумаковай. Маладыя спецыялісты высока ацанілі аказаную кансультацыйную дапамогу.

У актавай зале школы падвялі вынікі семінара-фестывалю і кірмашу педагагічных ідэй “Інавацыйны бум” з узнагароджаннем пераможцаў і лаўрэатаў. Дыпломамі І, ІІ і ІІІ ступені адпаведна адзначаны: у намінацыі “Сучасны ўрок (вучэбныя заняткі)” настаўніца англійскай мовы сярэдняй школы № 29 Віцебска імя В.В.Піменава Алена Алегаўна Мухо, настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 6 Полацка Надзея Аляксандраўна Барысевіч і настаўніца хіміі, біялогіі Вымнянскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Віцебскага раёна Таццяна Сяргееўна Пазнякова; у намінацыі “ІКТ у арганізацыі адукацыйнага працэсу” — настаўніца хіміі, біялогіі Даўжанскай сярэдняй школы Віцебскага раёна Юлія Віктараўна Максіменка, настаўніца матэматыкі сярэдняй школы № 3 Оршы Юлія Уладзіміраўна Гар­дзецкая і настаўніца геаграфіі сярэдняй школы №18 Віцебска Кацярына Віктараўна Ваштаёнак. Асобным дыпломам лаўрэата ўзнагароджана выхавальніца ясляў-сада № 7 Полацка Наталля Андрэеўна Яфімава за добра арганізаваныя і праве­дзеныя вучэбныя заняткі.

Вольга БУГАЙ,
метадыст Цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі і аналізу яе якасці Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.