×

Сустрэча на ўсе сто!

03.12.2019 16:23,

У гімназіі № 3 Віцебска адбылася сустрэча ў рамках адзінага дня інфармавання ШАГ навучэнцаў 811 класаў з рэктарам ВДУ імя П.М.Машэрава Аляксеем Уладзіміравічам Ягоравым.

17 лістапада 2019 года А.У.Ягораў абраны дэпутатам Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. На сустрэчы рэктар расказаў навучэнцам гімназіі аб факультэтах універсітэта, яго традыцыях і дасягненнях. Былі акрэслены шляхі развіцця ВДУ імя П.М.Машэрава на найбліжэйшыя гады.

У рамках фармату “Сто пытанняў даросламу” навучэнцы 8—11 класаў змаглі задаць Аляксею Уладзіміравічу пытанні, якія іх цікавілі. Дырэктар гімназіі Людміла Васільеўна Сомава як кіраўнік установы адукацыі пацікавілася ў Аляксея Уладзіміравіча яго бачаннем становішча гімназій у структуры сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь. Намеснік дырэктара Вольга Іванаўна Голава задала пытанне аб напрамках валанцёрскага руху ў ВДУ і шляхах узаемадзеяння з добраахвотніцкім атрадам “Добрае сэрца” гімназіі.

Дыялог атрымаўся цікавы і насычаны. Сустрэча прайшла ў сяброўскай атмасферы.

Вольга БАГАСЛОЎСКАЯ,
настаўніца геаграфіі і біялогіі гімназіі № 3 Віцебска  імя А.С.Пушкіна.
Фота  з архіва гімназіі.