×

Твае вытокі, твая радзіма

07.12.2019 12:10,

Метадысты вучэбна­метадычных кабінетаў упраўленняў (аддзелаў) па адукацыі гар(рай)выканкамаў і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, намеснікі дырэктараў па выхаваўчай рабоце, педагогі­арганізатары ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Віцебшчыны сустрэліся ў Полацку на тэматычным семінары абласнога інстытута развіцця адукацыі “Год малой радзімы ў сістэме педагагічнай і выхаваўчай работы ўстаноў Полацкага рэгіёна”.

Удзельнікам семінара былі прадстаўлены сістэма работы ўпраўлення па адукацыі райвыканкама па правядзенні 2018—2020 гадоў пад знакам Года малой радзімы “Полацк. Дзе пачынаецца краіна”, прэзентацыя метадычных матэрыялаў педагагічнага вопыту ўстаноў адукацыі раёна “У Год малой радзімы любімаму краю...”, рэтраспектыўная мадэль адукацыі Полаччыны, вопыт стварэння адзінай інфармацыйнай прасторы з улікам рэгіянальнага кампанента праз рэалізацыю інфармацыйна­адукацыйнага праекта “ШАГ”, інфармацыйна­пазнавальны маршрут “Малой радзіме прысвячаецца...”, мадэль каардынацыі дзейнасці дзіцячых грамадскіх арганізацый, школьных музеяў, клубаў і аб’яднанняў па інтарэсах, этнаграфічных і пошукавых атрадаў у рэалізацыі прысвечаных Году малой радзімы ініцыятыў, а таксама шэраг яркіх рэгіянальных праектаў, накіраваных на грамадзянска­патрыятычнае і духоўнае выхаванне моладзі. Сярод іх Скарынаўскія дні ў Полацку і адкрыты конкурс дзіцячай кінатворчасці “Мабіфільм”, “Малыя двары малой ра­дзіме”, “Горад у мініяцюры”, “Краіна майго дзяцінства”, “Стужка часу”, інавацыйныя праекты па арганізацыі шостага школьнага дня.

Вынікі семінара педагогі абмеркавалі за круглым сталом, які правяла начальнік упраўлення выхаваўчай, ідэалагічнай, сацыяльна­педагагічнай і псіхалагічнай работы абласнога інстытута развіцця адукацыі Іда Сітнікава.

Таццяна БОНДАРАВА.
Фота прадастаўлена Полацкім раённым цэнтрам дзяцей і моладзі.