×

Удасканальваем вопыт

26.02.2019 15:51,

Магчымасці выкарыстання эфектыўных актыўных метадаў навучання ў адукацыйным працэсе прааналізавалі настаўнікі пачатковых класаў і выхавальнікі Пліскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Глыбоцкага раёна падчас метадычнага тыдня.

Парад заняткаў у пачатковай школе і ў дзіцячым садзе — такую форму меў наш метадычны тыдзень. Усе члены метадычнага фарміравання далі адкрытыя заняткі, выхаваўчыя мерапрыемствы. Педагогі прадэманстравалі добрае веданне псіхалагічных і фізіялагічных асаблівасцей дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, валоданне методыкамі іннавацыйнай дзейнасці, бачанне перад сабой кожнага канкрэтнага дзіцяці. Парад заняткаў дазволіў кожнаму настаўніку і выхавальніку паказаць свае дасягненні, абмяняцца вопытам, удасканаліць прафесіяналізм.

Педагогі выкарыстоўвалі эфектыўныя актыўныя метады навучання, у тым ліку нетрадыцыйны пачатак урока, пастаноўку мэт, чаканняў, ставілі і рашалі праблемныя пытанні, стваралі праблемныя сітуацыі, выкарыстоўвалі мультымедыйныя прэзентацыі, арганізоўвалі групавую дзейнасць школьнікаў, самастойную работу, прымянялі гульні.

Лічу, што мэта і задачы тыдня адкрытых вучэбных і факультатыўных заняткаў дасягнуты. Кожны педагог знайшоў нейкую цікавую форму работы і выкарыстае яе ў далейшай дзейнасці.

Марыя ГРЫГАРОВІЧ,
кіраўнік метадычнага фарміравання настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў
Пліскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Глыбоцкага раёна.