×

Урок мужнасці

21.02.2020 14:30,

Надоўга запомніцца навучэнцам Суйкаўскай базавай школы Віцебскага раёна ўрок мужнасці, які правялі вайскоўцы в/ч 5524 Віцебска напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства прайшло ў мэтах выхавання грамадзянскасці, любові да Радзімы, павагі да ваеннай прафесіі.

Вайскоўцы паказалі прыёмы рукапашнага бою, уменне абыходзіцца з агнястрэльнай зброяй. Не пакінула раўнадушным выступленне службовага сабакі Тэда. Кінолаг прадэманстраваў спрыт і адданасць свайго чацвераногага памочніка.

Юнакі і дзяўчаты цікавіліся асаблівасцямі службы ў сучаснай арміі. У ходзе сустрэчы навучэнцы даведаліся аб распарадку дня ў вайсковай часці, правядзенні заняткаў па агнявой і тактычнай падрыхтоўцы, арганізацыі харчавання і правядзенні вольнага часу ваеннаслужачых тэрміновай службы.

Міхаіл ПАПКО,
дырэктар Суйкаўскай базавай школы Віцебскага раёна.