Пятница, 5 декабря, 2025

Методическая копилка для профессионального роста педагогов

ДомойСовременный урокКомплекс практыкаванняў для працы над пераказам пры падрыхтоўцы да выніковай атэстацыі па...

Комплекс практыкаванняў для працы над пераказам пры падрыхтоўцы да выніковай атэстацыі па беларускай мове ў 9 класе

  • Алена Валянцінаўна Юшкевіч

    настаўнік беларускай мовы і літаратуры першай кваліфікацыйнай катэгорыі cярэдняй школы №41 імя А.М. Кузняцова г. Гродна

Пры падрыхтоўцы вучняў 9-ых класаў да выпускнога экзамену ў форме пераказу важна захоўваць сістэмнасць і рэгулярнасць падрыхтоўкі. У якасці рабочага матэрыялу варта выкарыстоўваць зборнік матэрыялаў для выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” за перыяд навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Кожны тэкст рэкамендавана прааналізаваць на ўзроўні разумення сэнсу і яго інтэрпрэтацыі, лексікі, арфаграфіі, сінтаксісу і пунктуацыі. Прапануем выкарыстоўваць метадычны інструмент “рабочы ліст” і разгледзець комплекс практыкаванняў для падрыхтоўкі да пераказу на прыкладзе экзаменацыйных тэкстаў “Вавёрчына зброя”, “Званы Хатыні”, “Экзамены”.