Пятница, 5 декабря, 2025

Методическая копилка для профессионального роста педагогов

ДомойСовременный урокУрок беларускай літаратуры ў 6 класе. К.Чорны “Насцечка”

Урок беларускай літаратуры ў 6 класе. К.Чорны “Насцечка”

  • Аксана Іосіфаўна Ванчук

    настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі гімназіі №1 Дзятлава

Аповесць «Насцечка» знаходзіцца па-за часам і сёння не страціла сваёй актуальнасці ў мэтах фарміравання маральна-этычных каштоўнасцей. У творы, наскрозь прасякнутым выхаваўчымі матывамі, паказана, як сямейнае выхаванне аказвае ўплыў на фарміраванне і станаўленне характару. На ўроку дзеці вучацца характарызаваць герояў і выказваць свой погляд на іх паводзіны і ўчынкі. Педагог стварае ўмовы для развіцця мыслення і звязнага маўлення, выхавання ў навучэнцаў чуласці, добразычлівасці, пачуццяў сяброўства і калектывізму.