Прапанаваны мастацкія тэксты Янкі Брыля (“Лазунок”, “Зялёная школа”), Якуба Коласа (“Арыніна перамога”), Алены Васілевіч (“Тамарына астаноўка”), Вячаслава Адамчыка (“Салодкія яблыкі”), Алеся Якімовіча (“Аладкі”). Ідэйна-тэматычны змест твораў накіраваны на фарміраванне ўяўлення маладога пакалення пра няпростае дзяцінства дзяцей у ваенны і міжваенны час. Кожны аркуш утрымлівае ад 11 да 16 заданняў па розных тэмах вучэбнага прадмету “Беларуская мова” і дапаможа абагульніць, сістэматызаваць набытыя на вучэбных занятках веды, адпрацаваць пройдзены матэрыял і інтэнсіўна падрыхтавацца да іспытаў.

