Прапанаваны матэрыял можа быць выкарыстаны настаўнікамі пры падрыхтоўцы да ЦЭ і да алімпіяды па беларускай мове. Вучні змогуць паўтарыць і замацаваць веды па тэме “Спосабы ўтварэння слоў”, паразважаць над паняццямі “шчасце”, “шчаслівы чалавек”, супаставіць сваё ўяўленне пра шчасце з уяўленнямі вядомых паэтаў, філосафаў свету. Стымулюючыя заняткі будуць спрыяць абуджэнню ў старшакласнікаў цікавасці да асноўных пытанняў чалавечага быцця, жадання імкнуцца да сапраўдных каштоўнасцей.

