Аповесць «Насцечка» знаходзіцца па-за часам і сёння не страціла сваёй актуальнасці ў мэтах фарміравання маральна-этычных каштоўнасцей. У творы, наскрозь прасякнутым выхаваўчымі матывамі, паказана, як сямейнае выхаванне аказвае ўплыў на фарміраванне і станаўленне характару. На ўроку дзеці вучацца характарызаваць герояў і выказваць свой погляд на іх паводзіны і ўчынкі. Педагог стварае ўмовы для развіцця мыслення і звязнага маўлення, выхавання ў навучэнцаў чуласці, добразычлівасці, пачуццяў сяброўства і калектывізму.

