На ўроках беларускай мовы мэтазгодна выкарыстоўваць практыкаванні, накіраваныя на развіццё ўменняў, звязаных з успрыманнем і засваеннем вучэбнай інфармацыі, а таксама ўменняў вызначаць задачы сваёй працы і ўменняў рабіць вывады. З гэтай мэтай настаўнік пры планаванні ўрока павінен ўключаць заданні ў самых розных формах: звязныя тэксты, абагульняльныя табліцы, розныя віды схем, розныя віды планаў, выказванні аб мове, лінгвістычныя задачы і інш.

