Размаўляем па-беларуску (гульня, прысвечаная Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне)

- 21:32II И III СТУПЕНИ, Беларуская мова і літаратура. Пазакласная работа, Методичка

Наталля ХАДОСКІНА
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Камунараўскай сярэдняй школы
Буда-Кашалёўскага раёна,
Гомельская вобласць

Мэта: садзейнічаць фарміраванню ў вучняў пачуцця гонару за родную краіну і людзей; фарміраваць патрыятызм; развіваць навыкі вуснага звязнага маўлення.

Удзельнічаюць дзве каманды па 5 чалавек. Гульня праходзіць у пяць этапаў: “ Прыгадваем”, “Перакладаем”, “Тлумачым”, “Ужываем”, “Цытуем”.

“Прыгадваем”

(Увазе вучняў прапаноўваюцца фотаздымкі, трэба назваць прадмет, асобу, з’яву, што змешчана на фотаздымку; назваць прадмет вучням прапаноўваецца па чарзе. Калі каманда не можа адказаць на пытанне, то даецца магчымасць адказаць другой камандзе.)

Максімальная колькасць балаў – 3.

“Перакладаем”

(Увазе гульцоў прапаноўваюцца слова, словазлучэнне і сказ, якія трэба перакласці з рускай мовы на беларускую. Пераклад слова – 1 бал, пераклад словазлучэння – 2, а пераклад сказа – 3 балы.)

Максімальная колькасць балаў за пераклад – 6.

“Тлумачым”

(Загадзя падрыхтаваны вучань чытае на памяць верш П. Глебкі “ Родны хлеб”. Затым гульцам прапаноўваецца растлумачыць значэнне некаторых слоў, якія ўжыты аўтарам у вершы. Каб спрасціць задачу, на слайдзе пададзены тры варыянты адказу, адзін з іх правільны).

Максімальная колькасць балаў – 3.

 

“Ужываем”

(Гульцам прапаноўваецца некалькі ўстойлівых спалучэнняў слоў, яны выбіраюць па аднаму, тлумачаць яго значэнне (1бал), падбіраюць сінонім з беларускай мовы ці адпаведнік з рускай мовы (2 балы), складаюць сказ з устойлівым выразам (3 балы)).

Максімальная колькасць балаў – 6.

Халодная вайна – непрыязныя, варожыя адносіны паміж кім-небудзь.

  • Там у нас цяпер халодная вайна?
  • Паміж кім і кім?
  • Паміж мамай і бацем. Ён на яе злуецца, крычаць пачынае, а яна быццам не заўважае яго. (Яўген Радкевіч “Сутокі дзён”)

Вока за вока – адплата злом на прычыненае зло (сінонім – зуб за зуб)

Канечне, не дазволена, не трэба дазваляць, каб дакраналіся і непачціва, і тым больш груба, ніхто з нас гэтага не любіць… Але і такое нікуды не варта: вока за вока, зуб за зуб… (Яўген Радкевіч “Закон прыцяжэння”)

Гарматнае мяса – салдаты, асуджаныя на знішчэнне, на пагібель.

Чалавек не гарматнае мяса, не кропка для ненажэрнай ракеты. (Эдзі Агняцвет “Круглы год”)

Не за страх, а за сумленне – працаваць, рабіць, служыць вельмі старанна, аддана, добрасумленна (Не за честь, а за совесть)

Гэты Файлу быў сам рабочы, але за тое, што вельмі дагаджаў гаспадарам, ён быў зроблены старшым над рабочымі і выконваў свае абавязкі не за страх, а за сумленне.(Янка Маўр “ Палескія рабінзоны”)

Вяртацца ў строй – набываць працаздольнасць ці баяздольнасць (сінонім – станавіцца ў строй)

Далей /Алесь/ павінен сам паклапаціцца пра сябе. Уласна кажучы, клопат у яго адзін – хутчэй вярнуцца ў строй, знайсці сваё месца ў вайне з фашызмам. (Іван Шамякін “Гандлярка і паэт”)

“Цытуем”

(Гульцам прапаноўваецца працягнуць верш. Калі радок верша працягваецца даслоўна, каманда атрымлівае 3 балы, калі з недакладнасцямі, то ацэньваецца у залежнасці ад ступені недакладнасці; калі названы аўтар радкоў, каманда атрымлівае яшчэ 3 балы)

Максімальная колькасць балаў за конкурс – 6 балаў.

Падвядзенне вынікаў гульні. Узнагароджванне пераможцаў.

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий