Аўтарам

Паважаныя аўтары!

Матэрыялы, якія вы дасылаеце ў наша сеткавае выданне, павінны адпавядаць шэрагу тэхнічных патрабаванняў:

тэкст павінен утрымліваць не менш як 500 друкаваных знакаў з улікам прабелаў;

разам з тэкстам павінна быць даслана не менш за 1 ілюстрацыю (фотаздымак);

ілюстрацыі павінны быць дасланы асобнымі файламі, прымацаванымі да электроннага ліста, у фармаце JPG або PNG з памерам па шырыні не менш за 1200 pix (пікселяў);

у файле з вашым матэрыялам пасля тэксту павінны быць адзначаны звесткі пра аўтара тэксту і аўтара фота (калі ён вядомы):

прозвішча, імя, імя па бацьку; пасада і месца работы (вучобы), кантактны тэлефон.

 

Не размяшчаюцца матэрыялы, у якіх:

колькасць знакаў менш за 500;

няма фотаздымка або яго якасць не адпавядае патрабаванням;

фотаздымкі ўстаўлены ў тэкставы дакумент;

не пазначаны аўтар тэксту і звесткі пра яго.