Прымяненне практыка-арыентаваных заданняў на ўроках беларускай мовы з выкарыстаннем сродкаў візуалізацыі  

- 16:33II И III СТУПЕНИ, БЕЛАРУСКАЯ МОВА І ЛІТАРАТУРА, Беларуская мова і літаратура. Матэрыялы да ўрокаў, ВЫБОР РЕДАКЦИИ, Методичка

Асаблівае месца пры падрыхтоўцы ўрокаў беларускай мовы адводзіцца падбору заданняў, якія б спалучалі кампетэнтнасны падыход і тэхналогію візуалізацыі. Пры жаданні кожнае заданне, якое настаўнік плануе прапанаваць вучням на ўроку, можна ператварыць у практыка-арыентаванае.

Таццяна ЛОЙША,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняя школа № 41 імя А.М.Кузняцова г. Гродна”

 

 

 

 

 

 

Часта настаўнікі вучням гавораць: “Вам гэта спатрэбіцца ў жыцці…”, “З гэтым можна сустрэцца на практыцы”. Для многіх школьнікаў установа адукацыі – месца, дзе чалавек набірае аб’ём карыснай інфармацыі, якую неабходна нейкім чынам “закансерваваць” на будучыню. У выніку запатрабаванасць засвоенай інфармацыі аказваецца вельмі нізкай, а неабходныя, жыццёва важныя ўменні застаюцца незапатрабаванымі.

Кампетэнтнасны падыход з’яўляецца адлюстраваннем запатрабаванасці грамадства ў падрыхтоўцы людзей, якія ўмеюць прымяніць свае веды для паспяховай прадукцыйнай дзейнасці на практыцы. Кампетэнтнасны падыход прадугледжвае не засваенне вучнем асобных ведаў і ўменняў, а авалоданне імі ў комплексе. Задача школы – сфарміраваць такі ўзровень кампетэнтнасці вучняў, які дазволіў бы вырашаць праблемы ў розных сферах дзейнасці ў канкрэтных сітуацыях.

Сярод методык і прыёмаў, якія дазваляюць ажыццявіць кампетэнтнасны падыход на вучэбных занятках, можна назваць тэхналогію крытычнага мыслення, праектна-даследчы метад, стратэгію актыўнай ацэнкі, арганізацыю разнастайных форм дыялогу і дыскусій, праблемны і інтэрактыўны метады навучання. Усе яны, па сутнасці, зводзяцца да аднаго – пошуку такіх форм арганізацыі заняткаў, у якіх вучань змог бы максімальна праявіць свае здольнасці, авалодаць адпаведнымі кампетэнцыямі ва ўмовах самастойнай працы.

Арганізацыя адукацыйнага працэсу на аснове кампетэнтнаснага падыходу патрабуе ад настаўніка стварэння на вучэбных занятках адпаведных сітуацый, звязаных непасрэдна з жыццём, г.зн. выкарыстання практыка-арыентаваных заданняў. Такія заданні садзейнічаюць актывізацыі пазнавальнай дзейнасці, выпрацоўцы ўменняў і навыкаў, якія можна прымяняць у канкрэтных жыццёвых абставінах. Бясспрэчным з’яўляецца той факт, што прымяненне практыка-арыентаваных заданняў падчас урокаў робіць вучняў больш зацікаўленымі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу, не толькі садзейнічае развіццю прадметных ведаў і навыкаў, але і спрыяе фарміраванню гатоўнасці прымяняць атрыманыя веды і ўменні ў працэсе жыццядзейнасці.

Магутным інструментам данясення думак і ідэй да канчатковага спажыўца, памочнікам ва ўспрыманні і аналізе даных з’яўляецца візуалізацыя інфармацыі. Сёння недастаткова суха перадаць інфармацыю. Мысленне сучаснай моладзі патрабуе дынамікі, малюнкаў і іншых падыходаў, якія захопяць і адначасова ўзбагацяць ведамі. Таму, безумоўна, пры арганізацыі вучэбнага працэсу існуе неабходнасць візуалізацыі інфармацыі. Выкарыстанне падчас заняткаў разнастайных сродкаў і прыёмаў нагляднасці робіць урок больш эфектыўным, таму што дазваляе максімальна задзейнічаць розныя каналы ўспрымання інфармацыі вучняў. З дапамогай візуалізацыі настаўнік мае магчымасць прадставіць і структураваць вучэбны матэрыял, дапоўніць вучэбную інфармацыю, забяспечыць лагічнасць выкладу матэрыялу, правесці ўзаемасувязі паміж графічнай выявай і тэкстам.

Асаблівае месца пры падрыхтоўцы ўрокаў беларускай мовы адводзіцца падбору заданняў, якія б спалучалі кампетэнтнасны падыход і тэхналогію візуалізацыі. Пры жаданні кожнае заданне, якое настаўнік плануе прапанаваць вучням на ўроку, можна ператварыць у практыка-арыентаванае. Разгледзім прыклады практыка-арыентаваных заданняў, падрыхтаваных да ўрокаў беларускай мовы ў 5-м класе.

Дадатак PDF

 

Такім чынам, кампетэнтнасны падыход на ўроках рэалізуецца праз разнастайнасць метадычных форм і прыёмаў, у прыватнасці і праз сістэму практыка-арыентаваных заданняў, захаванне сістэмнасці, пераемнасці і практычнай накіраванасці гэтай працы. Такая арганізацыя навучання вучыць прымаць рашэнні ў розных жыццёвых сітуацыях, узаемадзейнічаць з навакольнымі людзьмі.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий