Будзь здаровы! Канспект занятку па адукацыйнай галіне “Дзіця і грамадства” ў другой малодшай групе (3–4 гады)

- 17:44ДОШКОЛЬНОЕ ОБРАЗОВАНИЕ, Дошкольное образование. Сценарии, Методичка

Вольга БУРАВА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі,
ДУА “Смаргонскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці”,
Гродзенская вобласць

 

 

Праграмныя задачы:

– фарміраваць уяўленні пра прасцейшыя правілы здароўезберагальных паводзін;
– замацаваць веды пра функцыі прадметаў асабістай гігіены;
– развіваць патрэбнасць у чысціні і ахайнасці;
– выхоўваць беражлівыя адносіны да свайго здароўя.

Абсталяванне: лялька Маша, аўдыязапіс з мультфільма “Маша і Мядзведзь” (пры з’яўленні і адыходзе Машы), ручнік, мыла, зубная шчотка, зубная паста, сурвэткі папяровыя і вільготныя, расчоска, бубен, малюнкі садавіны і агародніны для гульні “Раскладзі правільна”.

 

Ход занятку

 

Дзеці і выхавальнік вітаюцца. У гэты час чуецца чханне. “Уваходзіць” лялька Маша.”Чхае”. На ёй цёплы шаль.

Выхавальнік: Добры дзень, Маша! Будзь здаровая! (Дзеці вітаюцца і таксама кажуць Машы: “Будзь здаровая!”) Ты што, захварэла?

(Маша “распавядае” выхавальніку на вушка, што ў яе баліць.) Дзеці, у Машы баліць горла. А як вы думаеце, чаму?

Дзеці: Піла халодную ваду, ела шмат марожанага, рукі не мыла перад ежай… Выхавальнік: Хіба ты не ведаеш, што трэба рабіць, каб не хварэць? Дзеці, глядзіце, Маша прынесла пакет з атрыманымі ёй падарункамі і не ведае, што з гэтымі прадметамі рабіць. Пойдзем з намі. Уважліва слухай, глядзі і запамінай!

Дзеці садзяцца на крэселкі. Выхавальнік па чарзе дастае з пакета прадметы асабістай гігіены (ручнік, мыла, зубную шчотку, пасту, сурвэткі папяровыя і вільготныя, расчоску). Дзеці расказваюць Машы, для чаго гэтыя прадметы патрэбныя.

Выхавальнік дастае апошнім бубен.

Выхавальнік: Дзеці, раскажыце Машы, навошта патрэбны бубен.

(Бубен патрэбны для таго, каб рабіць зарадку) Мы, Маша, кожную раніцу робім зарадку. Вось так!

Фізкультхвілінка

Мы намылім нашы ручкі.
Раз, два, тры.
Раз, два, тры.
А над ручкамі, як хмаркі
Пузыры, пузыры.

Усе разам ідуць да століка.

Выхавальнік: Маша, калі ты не хочаш хварэць, то табе трэба есці больш вітамінаў. А шмат вітамінаў знаходзіцца ў агародніне і садавіне.

Гульня “Раскладзі правільна” (агародніну прымацаваць на градку, садавіну – на дрэва).

Выхавальнік: Дзеці, а як правільна іх есці? (Адказы дзяцей)

Маша: Вось цяпер ужо можна есці! Яны ж карысныя!

Выхавальнік: Не! Іх трэба спачатку добра вымыць! Дзеці, растлумачце Машы, чаму трэба мыць садавіну. (Забаліць жывот, калі яна будзе есці немытую садавіну і агародніну). А цяпер давайце спытаем Машу, ці ўсё яна запомніла.

Дзеці разам з выхавальнікам пералічваюць: трэба рабіць зарадку, быць заўсёды чыстым, мыць рукі перад ежай, агародніну і садавіну добра мыць…

Маша нешта “шэпча” на вушка выхавальніку, той усміхаецца.

Выхавальнік: Дзеці, вы ведаеце, што Маша мне сказала? Яна сказала, што ўсё запомніла і хацела б яшчэ да нас у госці прыйсці, а цяпер ёй трэба бегчы дадому. І яшчэ яна сказала, што прынесла вам нейкі падарунак.

Маша “прыносіць” кошык з морквай.

Дзякуй, Машанька, мы вельмі любім моркву.

Маша “развітваецца і выходзіць”.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий