Экасістэма — асноўная адзінка біясферы

- 13:06Подготовка к ЦЭ/ЦТ

У матэрыяле прапанавана картка-заданне да главы 5 “Экасістэма — асноўная адзінка біясферы” вучэбнага дапаможніка для 10-га класа С.С.Маглыш, У.А.Краўчанка, Т.Я.Даўгун. Можа выкарыстоўвацца на этапе замацавання вывучанага матэрыялу або ў якасці кантролю ведаў па абазначанай тэме.

Наталля ЖУКОЎСКАЯ,
настаўнік біялогіі і хіміі
ДУА “Свіслацкая сярэдняя школа”
Гродзенскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 


Картка-заданне «Экасістэма — асноўная адзінка біясферы»

 

З мэтай падрыхтоўкі старшакласнікаў да выканання тэставых заданняў цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання, пачынаючы з 10-га класа неабходна выкарыстоўваць такія формы работы, якія дазволяць будучым абітурыентам навучыцца правільна адказваць на прапанаваныя пытанні, дасканала разумець заданні для выканання, выкарыстоўваючы элементы чытацкай граматнасці, не дапускаць памылак пры рашэнні заданняў у незнаёмай фармуліроўцы.

Гатовыя зборнікі цэнтралізаванага тэсціравання, якія выдадзены Рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў, змяшчаюць варыянты заданняў у поўным аб’ёме ўсёй вучэбнай праграмы па біялогіі для ўсіх класаў. Для таго каб сканструяваць заданне для замацавання ведаў па пэўнай тэме 10-га або 11-га класа, выкарыстоўваюцца заданні са зборнікаў цэнтралізаванага тэсціравання розных гадоў, варыянты рэпетыцыйнага тэсціравання розных этапаў з указаннем нумару варыянта і года прад’яўлення такіх заданняў абітурыентам. Прапанаваны варыянт распрацоўкі заданняў на кожны ўрок патрабуе значнай колькасці часу для падрыхтоўкі, таму што патрабуе аналізу мноства заданняў цэнтралізаванага і рэпетыцыйнага тэсціравання, пачынаючы з 2009 года, аднак з’яўляецца эфектыўным спосабам паўтарэння і сістэматызацыі вучэбнага матэрыялу ў старшых класах.

Такі падыход дазваляе замацаваць веды па адпаведным матэрыяле вывучаемага раздзела, а таксама адпрацаваць уменні запаўнення бланка адказаў, распрацаванага па прынцыпе бланка адказаў ЦТ.

За навучальны год пры такім падыходзе да работы можна адпрацаваць усе варыянты прад’яўляемых заданняў па вывучаемых у 10-м класе раздзелах вучэбнага курса біялогіі, а ў чацвёртай чвэрці 11-га класа якасна паўтарыць тэмы вучэбнага курса па пэўных раздзелах: “Батаніка”, “Заалогія”, “Анатомія”, “Агульная біялогія”.

Такія заданні вельмі лёгка перавесці ў электронны фармат пры дапамозе канструктараў тэстаў (Easy Quizzy, Online Test Pad і інш.), аднак у такім выпадку не адпрацоўваецца навык работы з бланкамі адказаў.  

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий