Мэты ўрока – актуалізаваць і паглыбіць веды пра асабовыя займеннікі, пашырыць веды пра іх семантыку; вучыць вызначаць марфалагічныя прыметы асабовых займеннікаў, замацаваць уменне знаходзіць асабовыя займеннікі ў сказах; фарміраваць лексіка-граматычны лад мовы вучняў, уменні маўленчага этыкету, развіваць культуру маўлення.
Дар’я КАРАВАЙ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Навагрудка імя В.Г.Гаховіч”,
Гродзенская вобласць
Мэты:
– актуалізаваць і паглыбіць веды пра асабовыя займеннікі, пашырыць веды пра іх семантыку;
– вучыць вызначаць марфалагічныя прыметы асабовых займеннікаў, замацаваць уменне знаходзіць асабовыя займеннікі ў сказах;
– фарміраваць лексіка-граматычны лад мовы вучняў, уменні маўленчага этыкету, развіваць культуру маўлення;
– выхоўваць любоў і павагу да роднага краю, да знакамітых продкаў нашай Бацькаўшчыны, цікавасць да роднай мовы.
Тып урока: урок замацавання ведаў.
Абсталяванне: стэнд “Часціны мовы”, карткі з заданнямі, аркуш “Я –беларус”, інтэрнэт-рэсурсы learningsapp, worldscloud
Ход урока
І Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой
1 Зварот да эпіграфа
Твар румяненькі,
Белая хустачка,
Я ўжо ведаю,
Я – беларусачка!
А. Бадак
2 Размова па тэксце
– Якой тэме прысвечаны верш? З якім пачуццем вымаўляецца сцверджанне “Я – беларусачка”?
– Якія асацыяцыі выклікае ў вас вобраз беларуса?
– Знайдзіце ў вершы часціну мовы, з якой мы пазнаёміліся на мінулым уроку. (Займеннік “я”.)
– Што такое займеннік?
– Для чаго патрэбны займеннікі?
ІІ Праверка дамашняга задання
1 Запаўненне табліцы “Асабовыя займеннікі”
Асоба |
Адз. лік |
Мн. лік |
1 ас. |
||
2 ас. |
||
3 ас. |
2 Праверка выканання практыкавання 416
Фразеалагізмы з займеннікамі: кусаць сабе локці, ні ў якія вароты, і нашым і вашым, ад усяго сэрца, не ў свае сані сесці, як ні ў чым не бывала.
– Аб чым сведчыць выкарыстанне беларусамі вялікай колькасці фразеалагізмаў у сваёй мове?
ІІІ Паведамленне тэмы і пастаноўка мэты і задач урока
Тэма ўрока “Змяненне займеннікаў. Асабовыя займеннікі, іх змяненне, утварэнне і правапіс”.
Пастаноўка мэт урока
– Тэма для вас не новая, вы знаёміліся з асабовымі займеннікамі ў пачатковай школе, і я думаю, што вы самі зможаце вызначыць мэты сённяшняга ўрока. Для таго каб вам было лягчэй гэта зрабіць, перад вамі ляжыць план вывучэння тэмы.
План урока
1 Асабовыя займеннікі.
2 Змяненне асабовых займеннікаў.
3 Займеннікі ты, вы як важны этыкетны знак.
4 Вымаўленне і напісанне займеннікаў у беларускай мове.
Мэты ўрока
1 Узгадаць папярэдне набытыя веды пра асабовыя займеннікі.
2 Пазнаёміцца з асаблівасцямі скланення асабовых займеннікаў.
3 Звярнуць увагу на займеннікі ты, вы, якія з’яўляюцца важным этыкетным знакам.
4 Навучыцца правільна вымаўляць і пісаць асабовыя займеннікі.
IV Інфармацыйны этап
1 Выкананне практыкавання 418
– Пазнаёміцца з табліцай;
– вусна дапоўніць яе склонавымі пытаннямі і прыкладамі форм займеннікаў;
– скласці сказы з займеннікамі я і ты ў родным склоне.
2 Знаёмства з правілам (с. 203 вучэбнага дапаможніка)
– Сёння мы з вамі гаворым пра культуру і мову беларусаў. Прапаную вам у выказваннях знакамітых беларускіх пісьменнікаў знайсці асабовыя займеннікі і вызначыць іх склон.
Моцна кахаў я цябе, дарагая,
але растацца нам час.
Максім Багдановіч
Народ пранясе цябе, родная мова,
Святлом незгасальным у сэрцы сваім
Праз годы і цемру змаганняў суровых!
Максім Танк
Ты радасць мая, Беларусь,
Ты гора маё і пакута,
І ад цябе я ніколі
Не адцураюся,
Не адракуся!
П.Панчанка
V Актуалізацыя ведаў па тэме. Папярэдні кантроль
1 Выкананне практыкавання 419
Знаёмства з тэкстам “Памяць”.
– Для чаго неабходна распытваць старых людзей? Як называліся ў мінулым паселішчы, невялікія рачулкі? Ці сапраўды гэтыя звесткі трэба запісваць?
Спісаць тэкст, падкрэсліць асабовыя займеннікі як члены сказа.
Фізкультхвілінка (зрокавы трэнажор на дошцы)
2 Культура маўлення
– Пры выкананні заданняў на ўроку вы змаглі ўпэўніцца, што выкарыстанне асабовых займеннікаў надае мове выразнасць, робіць яе больш эмацыянальнай. Займеннікі шырока выкарыстоўваюцца ў размовах, у мастацкіх творах, публіцыстычных жанрах.
– Варта памятаць, што выбар пэўнага займенніка ты альбо вы заўсёды адлюстроўвае вашы адносіны да суразмоўцы, абумоўленыя самымі рознымі фактарамі (узроставымі ці сацыяльнымі), і канечне ж, указвае на ўзровень вашай этычнай культуры.
3 Рубрыка “Гавары і пішы правільна” (с. 204)
4 Выкананне практыкавання 420
Прачытаць паведамленні, адказаць на іх, ужываючы займеннік вы ці Вы, абгрунтаваць свой выбар.
VI Прамежкавы кантроль
1 Гульня “Слова ў слове”
Знайсці слова, якое хаваецца ў другім слове:
ЗАЛАТЫ, МЫШ, ВЫРАЗ, ФЕЯ, СЯМЁН, ЯНА, ВЫМЫТЫЯ.
2 Асаблівасці вымаўлення і напісання займеннікаў з прыназоўнікамі ў беларускай і рускай мовах. Заданне на картках.
Запісаць сказы па-беларуску:
Это был он, фокусник. Я ясно видел его и огромный шар у него в руках.
Это была она, моя мама. Я надеялся только на неё и боготворил только её одну.
Это оно, озеро Свитязь! Я снова встретился с ним, я могу любоваться им!
3 Культура маўлення
Займеннікі 3-й асобы не ўжываюцца ў адносінах да тых, хто ўдзельнічае ў размове.
VII Праверка ведаў па тэме
Выкананне задання https://learningapps.org/watch?v=p9cxqqbij22
VIIІ Рэфлексія і падвядзенне вынікаў урока
– Давайце звернемся да мэт, якія мы ставілі ў пачатку ўрока. Ці ўсе мэты былі дасягнуты?
– Урок пачаўся словамі Алеся Бадака. І на працягу ўрока паралельна з асноўнай тэмай мы гаварылі пра культуру і мову беларусаў. Як вынік прапаную вам запоўніць аркуш “Я – беларус (беларусачка)”, дзе вы можаце адлюстраваць, што для вас значыць быць беларусам.
Калектыўнае складанне воблака слоў “Што для мяне значыць быць беларусам” https://wordscloud.pythonanywhere.com/
Выстаўленне і каменціраванне адзнак.
ІХ Дамашняе заданне
Напісаць ліст сябру, выкарыстоўваючы асабовыя займеннікі.