Лік і лічба 1. Прылічванне і адлічванне па 1. План-канспект урока матэматыкі ў 1-м класе інтэграванага навучання і выхавання

- 15:46Методичка, НАЧАЛЬНАЯ ШКОЛА, Начальная школа. Сценарии

 

Ганна ЧАРНОВА,
настаўнік пачатковых класаў
ДУА Трабская сярэдняя школа Іўеўскага раёна”,
Гродзенская вобласць

 

 

I клас па праграме сярэдняй школы

II клас па праграме спецыяльнай
школы, спецыяльнай школы-інтэрната
для вучняў з цяжкасцямі ў навучанні

Тэма: Лік і лічба 1

Тэма: Прылічванне і адлічванне па 1

Мэта: плануецца, што напрыканцы ўрока вучні будуць ведаць лік 1, умець пісаць лічбу 1.

Задачы: пазнаёміць з лікам і лічбай 1; вучыць карыстацца паняццямі “адзін” і “многа” для характарыстыкі колькасці мностваў, якія складаюцца з аднаго ці некалькіх элементаў; навучыць пісаць лічбу 1; развіваць навык лічэння ад 1 да 20, матэматычную мову, садзейнічаць выхаванню пачуцця ўзаемадапамогі

Мэта: плануецца, што ў канцы ўрока вучань будзе павялічваць на адзінку, памяншаць на адзінку.
Задачы: абагульніць правіла ўтварэння наступнага ліку шляхам павелічэння на 1 і папярэдняга ліку шляхам памяншэння на 1; замацоўваць навыкі лічэння ў межах 10, развіваць уменне рашаць задачы вывучаных відаў; стварыць умовы для развіцця лагічнага мыслення, памяці; садзейнічаць выхаванню самастойнасці

Абсталяванне: вучэбны дапаможнік “Матэматыка, 1 клас” 1 ч. (Г.Л.Мураўёва, М.А.Урбан); рабочы сшытак, 1 клас, 1 ч.; набор геаметрычных фігур; карткі з лічбамі і знакамі дзеянняў; малюнак-узор напісання лічбы 1; наглядны матэрыял, размалёўкі

Абсталяванне: навучальны вучэбны дапаможнік “Матэматыка, 2 клас” 1 ч. (Н.В.Дворнік, У.Л.Дрозд), карткі з заданнямі

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу

Формы работы: індывідуальная, парная

 

Ход урока

І Арганізацыйны этап

Празвінеў званок,
Ён паклікаў на ўрок.
Мы зачынілі дзверы ў клас –
Будзе цішыня ў нас,
Шум пакінем за дзвярамі,
І пачнём урок мы з вамі.

– Давайце ўсміхнёмся адно аднаму. Няхай урок прынясе нам усім радасць зносін. Сёння на ўроку вас чакае шмат цікавых заданняў, новых адкрыццяў, а памочнікамі вам будуць увага, знаходлівасць, кемлівасць. Урок матэматыкі будзе незвычайны. Справа ў тым, што да нас завітала казачная госця – Беласнежка (ілюстрацыя прымацоўваецца на дошцы).

– Яна страціла сваіх сяброў. А хто яе сябры? (Гномы.) Гэтыя маленькія істоты вельмі любяць матэматыку. Бо матэматыка – царыца ўсіх навук, і той, хто займаецца ёю, зможа не толькі лічыць і рашаць задачы, але і стане знаходлівым, кемлівым, навучыцца знаходзіць выйсце з любой сітуацыі. Але каб знайсці гномаў, трэба прайсці многа выпрабаванняў.

– Калі мы выканаем усе заданні, збяром усіх гномаў разам, ці дапаможам мы Беласнежцы? (Адказы дзяцей) А колькі было гномаў? (7.)

– А дзе яшчэ сустракаецца лік 7? (сем дзён тыдня, кветачка-вясёлка, сем колераў вясёлкі, прыказка “сем раз адмерай, адзін раз адрэж”.)

– У дарозе, каб не заблудзіцца, мы заўсёды павінны памятаць, у які бок павярнуць. Падніміце правую руку, высока-высока. Падніміце левую руку.

 

ІІ Актуалізацыя ведаў і ўменняў

Вуснае лічэнне

– Назавіце лікі ад 1 да 20, ад 20 да 1, ад 1 да 9, ад 11 да 2.

– Назавіце лік, які стаіць паміж лікамі 3 і 5, 12 і 14.

– Назавіце суседзяў лікаў 2, 6, 5.

– Які лік ідзе за лікам 5? Які лік папярэднічае ліку 7?

 

– Вось і першы гном з’явіўся. (Калі настаўнік паведамляе, што з’явіўся новы гном, ілюстрацыя з яго выявай прымацоўваецца на дошцы).

Гульня “Маўчанка”

Вучні адказваюць на пытанні настаўніка, паднімаючы патрэбную картку-лічбу.

– Які лік ідзе за лікамі 5, 9, 13?

– Які лік стаіць перад лікамі 10, 17, 20? Які лік стаіць пасля 8, 13, 16?

– Які лік стаіць злева ад 11, справа ад 14? З якімі лікамі “сябруюць” лікі 5, 9, 15?

– Малайцы, заданне выканалі. Вось і другі гном.

– Разгледзьце малюнкі, змешчаныя на дошцы.

– Колькі матылькоў, грыбочкаў, кветак?

– Чаго менш? Чаго больш?

– Што знаходзіцца справа ад грыбочка, злева ад грыбочка?

– Што знаходзіцца паміж кветкай і матыльком? (Вучні заплюшчваюць вочы, прадметы мяняюцца месцамі. Гульня праводзіцца 3–4 разы).

– Што змянілася? Колькі прадметаў?

– Ці змянілася іх колькасць пасля перастаноўкі? Чаму?

–  І з гэтым заданнем справіліся. Яшчэ адзін гном тут як тут.

– Звярніце ўвагу на геаметрычныя фігуры, змешчаныя на дошцы. Назавіце іх і палічыце.

– Якая фігура лішняя? (Круг.) Патлумачце, чаму вы так думаеце. Што можна сказаць пра колькасць кругоў і прамавугольнікаў? Чаго менш? (Кругоў.) Колькі кругоў размешчана? (Адзін.).

Малайцы. А на дошцы з’явіўся яшчэ адзін госць.

На дошцы – малюнкі.

– У якім з квадратаў намаляваны адзін прадмет? (У першым.) Што можна сказаць пра колькасць прадметаў у другім квадраце? (Іх больш, чым адзін.) Як можна сказаць пра гэтую колькасць прадметаў? (Прадметаў многа.)

(Настаўнік паказвае карткі з выявамі розных прадметаў, вучні хорам называюць іх колькасць: “адзін” ці “многа”).

– Палічыце ад 1 да 5. (Работа з радам лікаў).

– Якая лічба стаіць першай?

– Колькі прадметаў яна абазначае?

– На якім месцы ў натуральным радзе лікаў стаіць лік 1?

– Які лік стаіць пасля ліку 1?

– На колькі лік 1 меншы за лік 2?

– Як можна атрымаць лік 1?

– Лік 1 стаіць у натуральным радзе лікаў на першым месцы. Ён меншы за наступны лік 2 на адзін. Каб атрымаць лік 1 трэба ад 2 адняць 1.

 

Тэма нашага ўрока – “Лік і лічба 1”.
Сёння на ўроку мы пазнаёмімся з лікам і лічбай 1. Навучымся пісаць лічбу 1.

Прылічваць і адлічваць па 1.

ІІІ Засваенне новых ведаў

– Разгарніце вучэбны дапаможнік на с. 20 і разгледзьце малюнкі ў рамцы.
– Колькі ягад ?
– Колькі кропак на костках даміно?
– Пакажыце лічбу, якая абазначае лік 1.
Колькі прадметаў намалявана на кожным малюнку? (1.)
Настаўнік паказвае картку з лічбай 1, вучні таксама паказваюць лічбу 1.

– Дзе можа сустракацца лічба 1 у рэальным жыцці. (У календары, на лінейцы, можа абазначаць нумар дома ці кватэры, дату нараджэння.)

 

Работа з лікавым радам.

Калі да ліку прыбавіць 1, то атрымаецца наступны лік, калі адняць 1, то атрымаецца папярэдні лік.

Работа ў картачцы:

 

Фізкультхвілінка

Хома, хома, хамячок,
Паласаценькі бачок.
Хома раненька ўстае,
Шчочкі мые, шэйку трэ.
Падмятае хома хатку,
І выходзіць на зарадку.
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Хома моцным хоча стаць.

Складанне матэматычных апавяданняў па малюнках.
– Колькі машынак было спачатку?
– Колькі стала? Як змянілася колькасць? (Іх стала больш.)
– Папрацавалі добра – і ў нас госць (гном).

Работа ў пропісях
– Нам прапануе заданне божая кароўка.
У першым радку намаляваць сініх кругоў на 1 больш, чым снегіроў на малюнку,
а зялёных квадратаў – на 1 менш, чым снегіроў на малюнку.
Напісанне лічбы 1. Звяртаецца ўвага на друкаваную і прапісную лічбу 1.
– Чым яны адрозніваюцца?

Паказ напісання лічбы 1. (Потым некалькі разоў вучні з настаўнікам прапісваюць лічбу 1 у паветры).
Пісьмо лічбы 1 у сшытках.
Узаемаацэнка ў парах па крытэрыі “акуратнасць/неахайнасць”.
Вучні злучаюць лічбу 1 з малюнкам аднаго прадмета. (Пасля выканання задання ажыццяўляецца праверка, ацэньваюцца работы па крытэрыі “правільнасць/няправільнасць”).

І з гэтым заданнем справіліся. Гном з’явіўся.

На картцы вучань запаўняе домікі па саставу ліку 10.


Работа з падручнікам



– Якая фігура павінна стаяць у акенцах?
Чыстапісанне. Лічба 1.
Самастойная работа
С. 10, з (рашэнне прыкладаў), самаацэнка.

Рашэнне задачы
С. 11, з.

Складанне кароткага запісу
Афармленне ў сшытку задачы, самаацэнка.

 

Фізкультхвілінка для вачэй

 

V Прымяненне ведаў

Гульня “Адзін. Многа”

Настаўнік дэманструе малюнкі, вучні паказваюць картку з лічбай 1, калі бачаць адзін прадмет.

Работа ў парах

На сталах у вучняў знаходзяцца карткі з малюнкамі, на якіх адлюстравана розная колькасць прадметаў. Першакласнікі бяруць дзве адвольныя карткі, параўноўваюць колькасць прадметаў на іх, фармулююць сказ, які ўтрымлівае словы “адзін”, “многа”. Напрыклад: грыб адзін, а яблыкаў многа.

 Заданне выканана. На дошцы з’явіўся яшчэ адзін гном.

 

V Падвядзенне вынікаў урока

– Пакажыце лічбу, з якой вы пазнаёміліся на ўроку. Колькі прадметаў абазначае лік 1?

– Мы працавалі добра, знайшлі ўсіх 7 гномаў. А за тое, што вы сёння дапамаглі Беласнежцы знайсці сяброў, яна дорыць вам падарунак-размалёўку.

 

VІ Рэфлексія “Светлафор”

– У вас на парце малюнак святлафора. Трэба размаляваць адзін круг святлафора:

– усё атрымалася, заданні былі зразумелымі і лёгкімі;


– некаторыя заданні былі незразумелымі і цяжкімі;


– амаль усе заданні былі незразумелымі і цяжкімі.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий