Марскі бой “Дарогамі малой радзімы” (для вучняў 5–11-х класаў)

- 12:54Воспитательная работа, Сценарии

Гульня ці асобныя заданні гульні могуць быць выкарыстаны настаўнікамі старшых класаў на класных і інфармацыйных гадзінах, у рамках шостага школьнага дня, у рабоце прышкольнага лагера, а таксама падчас правядзення фестываляў, дэкад і месячнікаў педагагічнага майстэрства. Бацькі, зацікаўленыя ў патрыятычным выхаванні сваіх дзяцей, могуць выкарыстоўваць прапанаваны матэрыял для індывідуальных заняткаў.

Таццяна ЛОЙША,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 41 імя А.М.Кузняцова г. Гродна

 

 

 

 

 

 

Марскі бой “Дарогамі малой радзімы” распрацаваны з мэтай пашырэння ведаў пра родны край. У гульнявой форме ўдзельнікі змогуць дакрануцца да гісторыі і сучаснасці свайго любімага горада Гродна, бо, як бы ні склалася жыццё ў будучым, дзеці павінны разумець, што ў іх ёсць дом, ёсць малая радзіма, дзе яны заўсёды знойдуць суцяшэнне і адчуюць нябачную падтрымку ад гэтай зямлі.

Гульня ці асобныя заданні гульні могуць быць выкарыстаны настаўнікамі старшых класаў (разлічаны на вучняў 5–11-х класаў) на класных і інфармацыйных гадзінах, у рамках шостага школьнага дня, у рабоце прышкольнага лагера, а таксама падчас правядзення фестываляў, дэкад і месячнікаў педагагічнага майстэрства. Бацькі, зацікаўленыя ў патрыятычным выхаванні сваіх дзяцей, могуць выкарыстоўваць прапанаваны матэрыял для індывідуальных заняткаў.

 

Мэта: фарміраванне ў вучняў актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

Задачы мерапрыемства:

– удасканальваць у ўдзельнікаў сістэму ведаў пра сваю малую радзіму, пра жыццё гродзенцаў, пра гістарычныя помнікі малой радзімы;
– выхаваць пачуццё любові і павагі да навакольнага свету, свайго народу, (прадугледжвае актывізацыю эмацыянальнай сферы асобы, выхаванне такіх пачуццяў, як любоў да родных і блізкіх людзей, роднага горада, павага да гісторыі народа);
– уключыць дзяцей у практычную дзейнасць па прымяненні атрыманых ведаў (прадугледжвае фарміраванне наступных навыкаў і ўменняў: уменне адлюстраваць назапашаныя веды ў гульні, уменне адлюстраваць веды ў мове, зносінах з аднагодкамі).

 

 

Правілы марскога бою

1. У марскі бой гуляюць дзве каманды. Страляюць па чарзе. Галоўная задача – збіць усе караблі на полі: адну чацвёрку, дзве тройкі, тры двойкі, чатыры адзінкі.

2. Вакол карабля знаходзяцца пытанні, звязаныя з горадам Гродна.

3. Ад колеру пытання залежыць група, з якой яно ўзята:

фіялетавы – чацвёрты лішні,
чырвоны – прадмет – малюнак,
карычневы – крыжаванка,
жоўты – загадкі,
зялёны – бліцапытанне,
аранжавы – праўда/хлусня,
блакітны – кубік з пытаннямі.

4. Трапіўшы ў пытанне, удзельнікі адказваюць на яго.

5. Можна трапіць міма.

6. Страляць патрэбна, называючы адначасова літару і лічбу, напрыклад: А1 або Д5.

7. Тая каманда, якая збіла найбольшую колькасць караблёў, перамагае. За правільны адказ – дадатковы ход. За няправільны адказ або стрэл міма – ход пераходзіць да іншай каманды.

 

ПЫТАННІ

Фіялетавы – чацвёрты лішні

Выберыце чацвёрты “лішні” адказ.

1) Якога транспарту няма ў Гродне?

Аўтобус, тралейбус, трамвай, цягнік.

2) Якога мікрараёна не існуе ў горадзе Гродна?

Фолюш, Чыжоўка, Дзевятоўка, Альшанка.

3) Якой гімназіі няма ў Гродне?

№ 1, № 6, № 8, № 10.

4) Якой плошчы не існуе ў горадзе Гродна?

Савецкая, Леніна, Тызенгаўза, Ажэшкі.

5) Якога моста няма ў горадзе Гродна?

Каложскі, Стары, Усходні, Румлёўскі.

6) Якая рака не працякае ў Гродне?

Гараднічанка, Нёман, Днепр, Ласасянка.

 

Чырвоны – прадмет – малюнак

Па малюнку назавіце славутыя мясціны г. Гродна.

1. 

(Харальная сінагога)

2. 

 (Парк Жылібера)

3.

 (Пажарная каланча)

4.

 (Драматычны тэатр)

5. 

(Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы)

6.

 (Свята-Пакроўскі сабор)

7.

 (Новы замак)

 

Карычневы – крыжаванка

Разгадайце крыжаванку.

1. Якая рака раздзяляе Гродна на два раёны? (Нёман)
2. Якая скульптура размешчана на фасадзе Драматычнага тэатра? (Пегас)
3. Якая вуліца з’яўляецца сэрцам г. Гродна? (Савецкая)
4. Помнік архітэктуры XX стагоддзя, на тэрыторыі якога размяшчаецца пажарна-выратавальная часць. (Каланча)
5. Як называецца храм у яўрэяў? (Сінагога)
6. Якая жывёла размешчана на гербе горада Гродна? (Алень)

 

Жоўты – загадкі

Адгадайце загадкі пра горад

1. Бягу асфальтам і заўжды
Трымаюся за правады (Тралейбус).

2. З хаты ў хату водзіць,
а сама не заходзіць (Дарога).

3. Iмчыць конь, вочы – агонь,
сто вазоў прэ, народ вязе (Цягнік).

4. Ноччу маўчыць,
Удзень гамонiць,
Мацi другая –
Дзяцей навучае (Школа.)

5. Зялёны луг,
Сто лавак вакол.
Ад варотаў да варот
Хутка бегае народ.
На варотах гэтых
Рыбацкія сеткі (Стадыён).

6. Трэба хлеба нам купіць,
Ці цукеркі падарыць –
Сумку мы з сабой бяром
І на вуліцу ідзём
Там праходзім уздоўж вітрын
І заходзім у … (магазін).

7. Стаіць кошка
на чатырох ножках (Лаўка).

8. Дзе даведацца ты зможаш,
Што такое кроль і брас?
Дзе цябе навучаць плаваць
Так, што ты пакажаш клас? (Басейн)

 

Зялёны – бліцапытанне

Адкажыце на пытанні пра горад Гродна.

1. У якой частцы Гродзенскай вобласці знаходзіцца горад Гродна? (Заходняй).

2. Колькі тэатраў у горадзе? (2)

3. У гонар каго названы Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт? (У гонар Янкі Купалы).

4. Раней гэты кінатэатр насіў назву “Эдэм” (“Чырвоная зорка”).

5. У гонар каго названы парк у цэнтры горада? (У гонар Жана Эмануэля Жылібера).

6. Якая рэчка працякае ў парку Жылібера? (Гараднічанка).

7. Сімвалам якога гродзенскага свята з’яўляецца кветачка-вясёлка? (Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур).

8. Дзе пасаджана ў горадзе Гродна “Алея дружбы народаў”? (Каложскі парк).

9. На якой вуліцы Гродна размясцілася скульптура жабы-падарожніцы? (Вуліца Ажэшкі).

10. У якім мікрараёне Гродна ёсць праспект Лебедзева? (Альшанка).

 

Аранжавы – праўда/ хлусня

Вы павінны пагадзіцца або не пагадзіцца са сцверджаннем. Калі сцверджанне – хлусня, назавіце правільны варыянт.

1. У вежы Фарнага касцёла знаходзіцца гадзіннік, які лічыцца найстарэйшым у свеце. У дзеянне яго прыводзіць велічэзны камень, што спускаецца з вышыні 15 метраў (Праўда).

2. У Гродне знаходзіцца першы беларускі заапарк. 17 відаў жывёл Гродзенскага заапарка зарэгістраваны ў Чырвонай кнізе Беларусі (Праўда).

3. Па агульнай колькасці славутых мясцін Гродна займае трэцяе месца ў Беларусі (Хлусня, першае).

4. У 1853 годзе паўднёвая сцяна Каложскай царквы і частка заходняй сцяны абваліліся ў Нёман (Праўда).

5. Гродна – каралеўскі горад (Праўда).

6. На вуліцы Антонава ў Гродне знаходзіцца самая старая аптэка краіны, якая была адкрыта ў 1709 годзе, і зараз з’яўляецца музеем (Хлусня, на вуліцы Савецкая).

7. Гродна – сэрца Заходняй Еўропы (Хлусня, Гродна – сэрца Усходняй Еўропы).

 

Блакітны – кубік з пытаннямі

Кідаючы кубік, адкажыце на пытанне, якое вам трапіць.

1) Як называюць жыхароў горада Гродна? (Гродзенцы).

2) На якой вуліцы знаходзіцца Гродзенская гарадская гімназія? (Вуліца Парыжскай Камуны).

3) Апішыце свой горад. Назавіце тры прыметнікі.

4) Як называецца лесвіца, размешчаная паміж замкамі і спускаецца ўніз? (“Лесвіца кахання”).

5) Чаму вуліца Замкавая мае такую назву? (Менавіта на гэтай вуліцы размешчаны Стары і Новы замкі).

6) Як па-іншаму называецца Каложская царква? (Барысаглебская).

 

 

Спіс выкарыстанай літаратуры
1 Гродненщина: многонациональный характер, туристические объекты, промышленные гиганты [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://grodno.gov.by/ru/main.aspx?guid=3651. – Дата доступа: 10.04.2023 г.
2 Кривец, С.И. Квест-игра в школьном лагере / С.И.Кривец // Выхаванне i дадатковая адукацыя. – № 5. – 2018. – С. 23–24.
3 Саяпин, В. Мой дом, моя улица, мой город. История улиц и площадей / В.Саяпин. – Гродно, 2018. – 136 с.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий