Алена КЛЮЧКО,
настаўнік фізікі
ДУА “Вольнаўская сярэдняя школа”
Баранавіцкага раёна,
Брэсцкая вобласць
Вучэбныя мэты ўрока: плануецца, што да канца ўрока вучні будуць
– ведаць і разумець фізічны сэнс закона Архімеда;
– фарміраваць эксперыментальныя ўменні вымяраць сілу Архімеда, устанаўліваць сувязь выштурхвальнай сілы з іншымі велічынямі;
– ведаць формулу для разліку сілы Архімеда;
– умець прымяняць атрыманыя веды пры рашэнні эксперыментальных і разліковых задач;
– змогуць высветліць дзеянне вадкасці і газу на апушчаныя ў іх целы.
Задачы асобаснага развіцця навучэнцаў:
– стварыць умовы для развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў, іх маўлення праз зносіны на ўроку;
– садзейнічаць развіццю лагічнага мыслення ў працэсе рашэння эксперыментальных задач, навыкаў работы ў калектыве, уменню слухаць меркаванні другіх, выказваць і адстойваць свой пункт гледжання.
Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу.
Узровень выкладання зместу вучэбнага матэрыялу: базавы.
Абсталяванне: мультымедыйная ўстаноўка, штатывы, вядзерца Архімеда, дынамометры, целы цыліндрычнай формы, вада, соль, бульба, пластылін, посуд.
Ход урока
І Арганізацыйны момант (1 мінута)
– Добры дзень! Сёння мы з вамі будзем знаёміцца з новым законам фізікі. А для гэтага неабходна, каб вы былі актыўнымі, смела выказвалі свае думкі, рабілі правільныя вывады. Давайце ўсе разам плённа папрацуем, каб атрымаць задавальненне ад працы і добрыя адзнакі.
ІІ Актуалізацыя апорных ведаў (4 мінуты)
– Правядзём эксперымент. Апусцім у посуд з вадой тэнісны шарык. Што адбываецца? (Шарык усплывае.)
– Як вы думаеце, чаму? (Вада выштурхоўвае шарык.)
– Зробім вывад. (Адказы дзяцей.) Так, на цела, апушчанае ў вадкасць, дзейнічае з боку вадкасці выштурхвальная сіла, накіраваная ўверх.
На дошцы запісваецца дата і тэма ўрока. (Слайд 1).
– Давайце намалюем шарык і пакажам, якія сілы дзейнічаюць на яго. (Малююць шарык, паказваюць сілы).
ІІІ Вывучэнне новага матэрыялу (15 мінут)
– Як жа можна знайсці выштурхвальную сілу? Звернемся да доследу. Да дынамометра падвесім металічны цыліндр. Зафіксуем паказанні дынамометра. Будзем апускаць цыліндр у шклянку з вадой і сачыць за змяненнямі паказанняў дынамометра. Мы бачым, што па меры апускання цыліндра ў ваду паказанні дынамометра памяншаюцца. Гэты факт гаворыць аб тым, што на цела, апушчанае ў вадкасць, дзейнічае з боку вадкасці накіраваная ўверх сіла – выштурхвальная сіла. Чаму ж роўна яе значэнне? Яе значэнне роўна рознасці паказанняў дынамометра.
Fвышт = Fпаветры – Fвадзе (Слайд 2)
– Чаму роўна выштурхвальная сіла? Як яе разлічыць?
– Для прастаты разлікаў разгледзім апушчанае ў вадкасць цела, якое мае форму прамавугольнага паралелепіпеда (Слайд 3) (малюнкі 211–214).
– Сілы ціску вадкасці, якія дзейнічаюць на бакавыя сценкі F3 і F4, толькі сціскаюць цела, але не выштурхоўваюць яго. Выштурхвальная сіла ўзнікае праз тое, што накіраваная ўверх сіла ціску вадкасці большая за сілу , накіраваную ўніз. У выніку модуль выштурхвальнай сілы Fвышт = F2 – F1.
– А што такое сіла ціску? Давайце ўспомнім, што сіла ціску, з якой вадкасць дзейнічае на паверхню плошчай S, роўна F = рS, дзе р – ціск вадкасці. Значыць, Fвышт = р2S – р1S = (р2 – р1)S, дзе р1 – ціск на глыбіні h1, а р2 – на глыбіні h2.
Гідрастатычны ціск вадкасці р = h.
Атрымаем Fвышт = h2 – h1)S = h2 – h1) = h, дзе h – вышыня цела.
Але – аб’ём апушчанага ў вадкасць цела. Такім чынам:
Fвышт = . Мы ведаем, што . Таму
Fвышт = = Fвышт = (Слайд 4)
– Закон Архімеда: на цела, апушчанае ў вадкасць, дзейнічае выштурхвальная сіла, накіраваная вертыкальна ўверх і роўная вазе вадкасці, выціснутай целам.
– Мы атрымалі з вамі тэарэтычны вывад. Праверым нашы вывады на практыцы. (Дэманстрацыя з вядзерцам Архімеда).
1) Да дынамометра падвешваем вядзерца і цела. Расцяжэнне спружыны паказвае вагу цела ў паветры.
2) Апускаем цела ў адліўны сасуд. Пры гэтым частка вадкасці выліваецца ў цыліндрычны сасуд, а расцяжэнне спружыны памяншаецца.
3) Гэты дослед паказвае на наяўнасць выштурхвальнай сілы і, як вынік, памяншэнне вагі цела ў вадкасці.
4) Выльем у вядзерца ваду з цыліндрычнага сасуда, стрэлка дынамометра вернецца ў сваё пачатковае становішча.
– Які вывад можна зрабіць? (Выштурхвальная сіла, якая дзейнічае на цела, апушчанае ў вадкасць, роўна вазе вадкасці, выціснутай целам.)
ІV Фізкультмінутка (2 мінуты)
– Як можна павялічыць ціск на апору? (Паменшыць плошчу апоры.)
– Станем каля парт. Павялічым ціск на падлогу – станем на левую нагу, а зараз на правую, на левую, на правую. Паменшым ціск, станем на дзве нагі.
– Калі наступае стан бязважкасці? (Калі дзейнічае толькі сіла цяжару.)
– Давайце пабудзем у стане бязважкасці. Што для гэтага трэба зрабіць? (Падскокнуць.)
Вучні робяць некалькі скачкоў на дзвюх нагах.
V Самастойная работа вучняў (10 мінут)
– А цяпер давайце высветлім, ад якіх фактараў залежыць сіла Архімеда. Кожны з вас правядзе невялікую эксперыментальную работу па плане, зробіць вывад.
1. Даследаванне залежнасці выштурхвальнай сілы ад глыбіні апускання цела (Слайд 5).
Абсталяванне: штатыў, дынамометр, пасудзіна з вадой, цела цыліндрычнай формы.
План правядзення даследавання:
1) Замацуйце дынамометр на штатыве.
2) На нітцы да дынамометра падвесьце цела.
3) Апускайце цела ў пасудзіну на розную глыбіню, сачыце за паказаннямі дынамометра.
4) Запоўніце табліцу.
№ | Глыбіня апускання (см) | Паказанні дынамометра (Н) |
1 | ||
2 | ||
3 |
5) Ці змяніліся паказанні дынамометра пры змяненні глыбіні апускання цела? Зрабіце вывад: выштурхвальная сіла ад глыбіні апускання _________________________________________________
2. Даследаванне залежнасці выштурхвальнай сілы ад масы і шчыльнасці апушчанага ў вадкасць цела (Слайд 6).
Абсталяванне: штатыў, дынамометр, два целы аднолькавага аб’ёму, рознай масы (цыліндрычныя целы з алюмінію і жалеза).
План правядзення даследавання:
1) Замацуйце дынамометр на штатыве.
2) Параўнайце рознасці вагаў двух цел рознай масы, але аднолькавага аб’ёму ў паветры і вадзе.
3) Запоўніце табліцу вымярэнняў.
Вага цела ў паветры (паказанні дынамометра) |
Вага цела ў вадзе (паказанні дынамометра) |
Рознасць паказанняў дынамометра | |
Цела 1 | |||
Цела 2 |
4) Ці змянілася рознасць паказанняў? Зрабіце вывад: выштурхвальная сіла ад масы і шчыльнасці апушчанага ў вадкасць цела_____________
3. Даследаванне залежнасці выштурхвальнай сілы ад шчыльнасці вадкасці (Слайд 7).
Абсталяванне: дзве шклянкі з вадой, соль, цыліндрычнае цела, штатыў, дынамометр.
План правядзення даследавання:
1) У адну шклянку з вадой перасыпце соль, добра размяшайце.
2) Замацуйце дынамометр на штатыве.
3) Параўнайце рознасці вагаў цела, апушчанага ў ваду і ў саляны раствор, у паветры і ў вадзе.
4) Запоўніце табліцу вымярэнняў.
Вага цела ў паветры (паказанні дынамометра) |
Вага цела ў вадзе (паказанні дынамометра) |
Рознасць паказанняў дынамометра | |
Вада | |||
Раствор солі ў вадзе |
5) Ці змянілася рознасць паказанняў? Зрабіце вывад: выштурхвальная сіла ад шчыльнасці вадкасці _____________
4. Даследаванне залежнасці выштурхвальнай сілы ад аб’ёму апушчанай у вадкасць часткі цела (Слайд 8).
Абсталяванне: штатыў, дынамометр, цела цыліндрычнай формы, шклянка з вадой.
План правядзення даследавання:
1) Замацуйце дынамометр на штатыве.
2) На нітцы да дынамометра падвесьце цела.
3) Вымярайце вагу цела ў паветры.
4) Апусціце цела напалову ў ваду, вымерайце вагу цела ў вадзе, знайдзіце рознасць паказанняў дынамометра.
5) Апусціце цела поўнасцю ў ваду, вымерайце вагу цела ў вадзе, знайдзіце рознасць паказанняў дынамометра.
6) Запоўніце табліцу вымярэнняў.
Вага цела ў паветры (паказанні дынамометра) |
Вага цела ў вадзе (паказанні дынамометра) |
Рознасць паказанняў дынамометра | |
Цела напалову апушчана ў ваду | |||
Цела поўнасцю апушчана ў ваду |
7) Ці змянілася рознасць паказанняў? Зрабіце вывад: выштурхвальная сіла ад аб’ёму апушчанай у вадкасць часткі цела _________________
– Зробім абагульненне ў выглядзе табліцы: (Слайд 9)
Сіла Архімеда |
|
не залежыць |
залежыць |
– ад глыбіні апускання цела; |
– ад шчыльнасці вадкасці; |
VІ Умовы плавання цел (3 мінуты)
– Закон Архімеда выконваецца і для газаў. Дзякуючы яму паветраныя шары падымаюцца ўверх. (Слайд 10)
– А зараз высветлім, пры якіх умовах цела плавае на паверхні вадкасці, унутры вадкасці або тоне.
– Якія сілы дзейнічаюць на цела ў вадкасці? (Сіла цяжару, выштурхвальная сіла – сіла Архімеда.) (Слайд 11) (малюнак 215)
Умовы плавання цел:
1. Fц > FА, – тоне.
2. Fц FА, – усплывае, знаходзіцца ў стане раўнавагі, часткова апусціўшыся ў ваду.
3. Fц FА, – будзе ў стане раўнавагі на любой глыбіні ўнутры вадкасці.
VІІ Замацаванне (5 мінут)
Выкананне тэста
1. У ваду апушчаны зліткі золата і срэбра аднолькавага аб’ёму. Сіла, якая выштурхоўвае іх:
а) роўна архімедавай сіле, якая дзейнічае на залаты злітак;
б) большая за сілу Архімеда, якая дзейнічае на залаты злітак;
в) меншая за сілу Архімеда, якая дзейнічае на залаты злітак.
2. Да каромыслаў вагаў падвешаны два алюмініевыя цыліндры аднолькавага аб’ёму. Калі адзін змясціць у ваду, а другі ў масла, то:
а) пераважыць цыліндр, змешчаны ў масла;
б) раўнавага не парушыцца;
в) пераважыць цыліндр, змешчаны ў ваду.
3. Да каромыслаў вагаў падвешаны два цыліндры аднолькавай масы: медны і жалезны. Вагі знаходзяцца ў раўнавазе. Калі абодва цыліндры апусцілі ў ваду, тады:
а) жалезны цыліндр апусціцца ўніз;
б) раўнавага не парушыцца
в) медны цыліндр апусціцца ўніз.
4. Тры целы аднолькавага аб’ёму апускаюць у ваду (1), ртуць (2) і газ (3). Параўнайце архімедавы сілы, якія дзейнічаюць на гэтыя целы:
а) F1=F2=F3
б) F1<F2,F2>F3
в) F1<F2<F3
5. Па графіку вызначце, якой вадкасці адпавядае дадзены графік.
а) вада;
б) бензін;
в) ртуць;
г) газа.
VІІІ Дамашняе заданне (2 мінуты)
§ 29, с.141 (эксперыментальнае даследаванне)
ІХ Рэфлексія (3 мінуты)
Падвядзенне вынікаў урока.
Вучням раздаюцца карткі, лісты самаацэнкі.
На ўроку было | Я на ўроку |
Я на ўроку |
цікава | старанна працаваў | зразумеў матэрыял |
сумна | адпачываў | дапоўніў свае веды |
абыякава | дапамагаў іншым | нічога не зразумеў |