Распрацоўка аб’ектнай мадэлі інтэрактыўнага плаката з выкарыстаннем скрыптавай мовы Lua ў праграме AutoPlay Media Studio. Даследчая работа па вучэбным прадмеце “Інфарматыка”

- 9:40II И III СТУПЕНИ, Информатика, Методичка

Самастойнае вывучэнне методыкі выкладання прадмета “Інфарматыка” ў 6-м класе і мова праграмавання Luа дазволілі навучэнкам старшых класаў пры дапамозе настаўніка распрацаваць мадэль інтэрактыўнага плаката, якую можна выкарыстоўваць на любых прадметах для стварэння рэсурсу.

Ксенія БАБІЧ, Дар’я ДЗЯДОВІЧ, навучэнкі 11-га класа,
Аляксандр ШЭЛЯСТОВІЧ,
настаўнік інфарматыкі
ДУА “Азёркаўская сярэдняя школа”
Мастоўскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

УВОДЗІНЫ

Ідэя праекта

У нашай школе адбываецца навучанне па прадмеце “Працоўнае навучанне” па прафесіі “Аператар электронна-вылічальных машын”, дзе вывучаем метады і прыёмы работы на камп’ютары, знаёмімся з рознымі відамі праграм.

Паколькі у будучыні мы хочам звязаць сваё жыццё з педагогікай, нам прапанавалі паўдзельнічаць у праекце па стварэнні інтэрактыўных плакатаў па вывучанай праграме Aytoplay Media Studio 8.

Наша пакаленне жыве і навучаецца з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій. Камп’ютарныя тэхналогіі – гэта выдатны навучальны інструмент. Самастойная распрацоўка лічбавых рэсурсаў і іх выкарыстанне для правядзення кансультацый, урокаў і забеспячэння інфармацыяй з’яўляецца сацыяльна значным для маладога пакалення.

У гэтым заключаецца ідэя праекта – цікавасць і паглыбленае вывучэнне інфарматыкі і ІКТ. Самастойнае вывучэнне методыкі выкладання прадмета “Інфарматыка” ў 6-м класе і мова праграмавання Luа дазволілі нам распрацаваць мадэль інтэрактыўнага плаката, якую можна выкарыстоўваць на любых прадметах для стварэння рэсурсу.

 

Актуальнасць праекта

Вывучыўшы вопыт прымянення электронных плакатаў (прыклады былі ўзятыя з інтэрнэту), можна прыйсці да высновы, што многія настаўнікі ствараюць такія плакаты у праграме прэзентацый. Аднак не ўсе прэзентацыі з’яўляюцца электроннымі плакатамі, а таксама не кожны электронны плакат абавязаны быць створаны ў праграме прэзентацый. Узнікае праблема, якая складаецца ў неразуменні сутнасці і структуры электроннага мультымедыйнага плаката многімі педагогамі, выбару праграмнага забеспячэння для стварэння інтэрактыўных плакатаў рознага ўзроўню складанасці. Такім чынам, стварэнне інтэрактыўных плакатаў з’яўляецца актуальным пытаннем.

Штуршком для стварэння работы стаў недахоп інфармацыйных сродкаў на беларускай мове.

Інтэрактыўны плакат дазваляе павысіць узровень засваення ведаў па прадметах. Такія плакаты змяшчаюць значна больш вучэбнага матэрыялу і прадстаўляюць яго ў больш нагляднай і эфектнай форме. У працэсе вывучэння інтэрактыўных плакатаў можна дабіцца двух вельмі важных вынікаў:

1) пры дапамозе выкарыстання інтэрактыўных элементаў уцягнуць навучэнцаў у працэс атрымання ведаў;

2) стварыць дыялог паміж настаўнікам і вучнем па сродках гэтай праграмы.

 

Навізна праекта

У параўнанні са звычайным паліграфічным аналагам інтэрактыўныя плакаты з’яўляюцца сучасным шматфункцыянальным сродкам навучання і даюць больш шырокія магчымасці для арганізацыі адукацыйнага працэсу.

Цяперашні праект з’яўляецца дапаможнікам настаўніку па састаўленні і распрацоўцы дадаткаў і таго, як можна хутка і эфектыўна стварыць інтэрактыўны плакат.

 

Мэта работы: распрацоўка і стварэнне інтэрактыўнага плаката па прадмеце “Інфарматыка” у 6-м класе.

 

Праект павінен вырашыць задачы:

1) вывучыць перавагі і асаблівасці стварэння інтэрактыўнага плакату;

2) стварыць інтэрактыўны плакат з дапамогай праграмы AutoPlay Media Studio і скрыптавай мовы праграмавання Lua і прымяніць яго на практыцы;

3) вывучэнне, аналіз і выбар існуючых тэхналагічных прыёмаў для стварэння інтэрактыўнага плаката.

 

Прадмет даследавання: працэс стварэння інтэрактыўнага навучальнага плаката з дапамогай праграмы AutoPlay Media Studio (Дадатак 1), выкарыстоўваючы скрыптаваю мову праграмаваняя Lua (Дадатак 2).

 

Аб’ект даследавання: інтэрактыўны плакат “Інфарматыка, 6-ы клас”.  Раздзел 1, раздзел 2.

 

Метады даследавання: тэарэтычны аналіз навукова-метадычнай літаратуры і электронных рэсурсаў.

 

Тэарэтычная значнасць даследавання заключаецца ў правядзенні аналізу тэарэтычных крыніц і вопыту стварэння і выкарыстання інтэрактыўных навучальных плакатаў, у выніку якога вылучаныя асноўныя праблемы разумення сутнасці інтэрактыўнага плаката, і абмежаванага выбару праграмнага забеспячэння для яго стварэння, прыведзены шляхі вырашэння гэтых праблем.

 

Практычная значнасць даследавання заключаецца ў стварэнні інтэрактыўнага навучальнага плаката як метадычнага дапаможніка для павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў.

 

Распрацоўка аб’ектнай мадэлі інтэрактыўнага плаката з выкарыстаннем скрыптавай мовы Lua ў праграме AutoPlay Media Studio. Даследчая работа па вучэбным прадмеце “Інфарматыка”. PDF

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий