Узбагачэнне слоўнікавага запасу вучняў 5–6-х класаў праз выкарыстанне інтэрактыўных заданняў

- 10:15II И III СТУПЕНИ, БЕЛАРУСКАЯ МОВА І ЛІТАРАТУРА, Беларуская мова і літаратура. Майстар-клас, Методичка

Мэта правядзення майстар-класа: арганізацыя актыўнага педагагічнага ўздзеяння для прэзентацыі інтэрактыўных заданняў па фарміраванні камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў 5–6-х класаў.

Юлія КАРАГА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Чашнікі”,
Віцебская вобласць

 

 

Мэта правядзення майстар-класа: арганізацыя актыўнага педагагічнага ўздзеяння для прэзентацыі інтэрактыўных заданняў па фарміраванні камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў 5–6-х класаў.

Задачы:

– стварыць умовы для фарміравання матывацыйнай падрыхтаванасці ўдзельнікаў майстар-класа для азнаямлення з сістэмай інтэрактыўных практыкаванняў, якія садзейнічаюць развіццю камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў;

– прадэманстраваць разнастайныя інтэрактыўныя заданні;

– спрыяць павышэнню прафесійнага ўзроўню ўдзельнікаў майстар-класа, усведамленню імі практычнай значнасці атрыманага вопыту;

– садзейнічаць абуджэнню ў педагогаў жадання выкарыстоўваць прапанаваныя прыёмы на ўроках беларускай мовы.

Абсталяванне: камп’ютар з выхадам у інтэрнэт; мабільны тэлефон са сканерам; відэаролікі “Смак мовы”, “Прыгатаванне верашчакі”; сцікеры двух колераў для падзелу ўдзельнікаў на групы; літары для складання выніковага слова; “куфар ведаў”; беларуска-рускія словы, размеркаваныя па прадметна-тэматычных групах; маршрутны ліст.

 

Ход майстар-класа

Дзейнасць/Этап

настаўніка-майстра

удзельнікаў

1 Арганізацыйна-матывацыйны

Задача: стварыць сітуацыю для арганізацыі ўвагі, забеспячэння матывацыі і добрага настрою, запрасіць да супрацоўніцтва.

Вітае ўдзельнікаў. Праводзіць знаёмства з настаўнікамі.

Псіхалагічна настройваюцца на працу.
На сцікерах запісваюць свае імёны.

2 Актуалізацыя суб’ектнага вопыту

Задача: падвесці ўдзельнікаў да вызначэння праблемнага поля майстар-класа.

Вядзе пошукавую гутарку, накіраваную на дыягностыку ўзроўню гатоўнасці ўдзельнікаў да ўспрыняцця новага вопыту.
Звяртаецца да эпіграфа (метад “Сэнсавага і вобразнага бачання” (Дадатак 1).

Удзельнічаюць у гутарцы, дзеляцца асабістым вопытам па вырашэнні педагагічнай праблемы.
Уключаюцца ў абмеркаванне праблемнага пытання.

3 Мэтавызначэнне

Задачы: вызначыць тэму і мэты заняткаў; заахвоціць удзельнікаў да мэтавызначэння.

Актывізуе пазнавальную дзейнасць удзельнікаў, прапануе прагледзець відэаролік “Смак мовы”.  
Пасля прагляду відэароліка прапануе вызначыць тэму і задачы заняткаў.

Актыўна ўдзельнічаюць у вызначэнні тэмы і задач заняткаў.

4 Інфармацыйна-дзейнасны этап

Задачы: пазнаёміць з сістэмай інтэрактыўных заданняў, арганізаваць мэтанакіраваную пазнавальную дзейнасць удзельнікаў майстар-класа па засваенні прапанаваных заданняў, прыёмаў, форм дзейнасці вучняў, стварыць сітуацыю ўзаемадзеяння.

4.1 Знаёмства з асноўнымі этапамі квест-гульні, умовамі

Размяркоўвае ўдзельнікаў майстар-класа на групы ў залежнасці ад колераў выбраных сцікераў, знаёміць з умовамі квест-гульні “У магазіне”. Кожная каманда атрымлівае маршрут (маршрутны ліст), у якім у пэўнай паслядоўнасці паказаны аддзелы (прыпынкі): “Посуд”, “Рэчы для кухні”; “Бакалея”, “Садавіна”, “Агародніна”, “Ягады”, “Адзенне”, “Кафэ”.
У кожным кабінеце (“аддзеле магазіна”) групам будуць прапанаваны заданні, якія трэба выканаць за хвілін. Калі ўсё выканана правільна, за кожнае заданне ўдзельнікі атрымліваюць літару: з іх складуць слова і адгадаюць страву, якую трэба будзе прыгатаваць на апошнім этапе квест-гульні.
Задача групы: не толькі сабраць усе патрэбныя літары, але і папоўніць куфар новымі словамі. У дапамогу прапануе падказку – беларуска-рускія словы, размеркаваныя па прадметна-тэматычных групах (Дадатак 2).

Размяркоўваюцца па групах, выбіраюць прапанаваныя ролі (генератары ідэй, дакладчык (дэманструе работу групы), захавальнік часу, сакратар (фіксуе ідэі групы), крытык (задае пытанні, робіць праўку)). Знаёмяцца з умовамі квест-гульні, маршрутным лістом.

4.2 Наведванне “аддзелаў магазіна”, выкананне інтэрактыўных практыкаванняў, накіраваных на развіццё камунікатыўных кампетэнцый, папаўненне “куфра ведаў”

“Каб пераварваць веды, патрэбна паглынаць іх з апетытам” (Анатоль Франс).
Прапануе адправіцца ў “магазін”, нагадвае пра абмежаванасць часу на выкананне заданняў: “Суаднясі паняцце”, “Адгадай слова”; “Перакладчык” (знайсці беларуска-рускія адпаведнікі), “Загадкавая торбачка”; “Размяркуй па групах”, “Самая карысная ягада”, “Апрані чалавека”, “Смачна есці” (Дадатак 3).

Наведваюць “аддзелы магазіна”, выконваюць прапанаваныя заданні, папаўняюць свой “куфар ведаў”.

4.3 Сістэматызацыя набытых ведаў

Прыпынак “Кафэ”.
Прапануе ўдзельнікам скласці слова з сабраных літар.
Прапануе наведвальнікам “Кафэ” паглядзець відэаролік “Прыгатаванне верашчакі”, пазнаёміцца з прыгатаваннем беларускай стравы (у час прагляду відэароліка ўдзельнікі павінны запомніць інгрэдыенты, патрэбныя для прыгатавання верашчакі).
Раздае групам “набор прадуктаў”, з якіх яны павінны за 2 хвіліны прыгатаваць беларускую страву.
Арганізуе ўзаемаправерку (па ключы “Смачна есці”).

Раіць папоўніць “куфар ведаў” рэцэптам беларускай стравы.

Пасля наведванне “аддзелаў магазіна” вяртаюцца ў “Кафэ”, складаюць слова з сабраных літар (верашчака).
Глядзяць відэаролік, запамінаюць інгрэдыенты для прыгатавання вырашчакі.


Выбіраюць з набору прадуктаў тыя, якія патрэбны для прыгатаванне верашчакі і прэзентуюць свае рэцэпты.
Правяраюць правільнасць прыгатавання беларускай стравы суседняй групай.

Папаўняюць рэцэптам “куфар ведаў”.

5 Рэфлексійны этап

Задача: старыць умовы для ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці ўдзельнікаў і асэнсавання імі значнасці атрыманых ведаў для выкарыстання ў далейшай педагагічнай дзейнасці.

Звяртаецца да эпіграфа. Прапануе пазнаёміць усіх удзельнікаў гульні з “куфрам ведаў”, падзяліцца сваімі ўражаннямі.
Дзякуе за супрацоўніцтва, пакідае ўдзельнікам “рэцэпт” паспяховасці настаўніка (Дадатак 4).

Дзеляцца новымі ведамі, уражаннямі.
Ацэньваюць вопыт выкарыстання інтэрактыўных заданняў на занятках і магчымасць прымянення яго ў сваёй дзейнасці, выніковасць дасягнення мэты.

 

Дадатак 1

Метад “Сэнсавага і вобразнага бачання”

Адзін мудрэц сказаў, што кожны чалавек мае толькі адзін куфар часу. У аднаго чалавека ў ім – пустэча, а ў другога – неацэнны скарб. Чаму мудрэц параўноўвае куфар з часам? (Адказы) Як і куфар, час абмежаваны. Кожны чалавек можа пражыць толькі сваё непаўторнае жыццё. Кожны чалавек запаўняе свой час па-рознаму, рознымі спосабамі. І мы сёння з вамі на занятках будзем напаўняць наш куфар новымі ведамі. А напрыканцы заняткаў паглядзім на вынікі нашай работы.

 

Дадатак 2

Посуд, рэчы для кухні

Посуд – посуда;

слоік – стеклянная банка;
бляшанка – жестяная банка;
сподак – блюдце;
вагі, шалі – весы;
лыжка – ложка;
відэлец – вилка;
кубак (філіжанка) – чашка, кружка;
ручнік – полотенце;
рэшата – сито;
сурвэтка – салфетка;
абрус – скатерть;
цырата – клеенка;
патэльня – сковорода;
сальнічка – сольница;
запалкі – спички;
шклянка – стакан;
талерка – тарелка;
сподак – блюдце;
тарка – терка;
апалонік – черпак;
імбрык (уст.) – чайник (заварочный);
кілішак, чарка – рюмка;
каструля (рондаль) – кастрюля;
келіх – бокал;
накрыўка – крышка

Агародніна – овощи

Агурок – огурец;

бульба – картофель, картошка;
бурак – свёкла;
гарбуз – тыква;
гарох – гарох;
кабачок – кабачок;
капуста – капуста;
кроп – укроп;
кукуруза – кукуруза;
морква – морковь;
памідор – помидор;
перац – перец;
цыбуля – лук;
часнок – чеснок;
бручка – брюква;
фасоля – фасоль

Садавіна і ягады – фрукты и ягоды

Агрэст – крыжовник;

ажыны – ежевика;
брусніцы – брусника;
вінаград – виноград;
вішня – вишня;
груша – груша;
журавіны – клюква;
кавун – арбуз;
клубніцы – клубника;
маліна – малина;
суніцы – земляника;
парэчкі – смородина;
чырвоныя парэчкі – красная смородина;
чорныя парэчкі – чёрная смородина;
сліва – слива;
чарніцы – черника;
дурніцы (буякі) – голубика;
бружмель – жимолость;
шыпшына – шиповник;
апельсін – апельсин;
мандарын – мандарин;
яблык – яблоко

Прадукты харчавання (бакалея)

Прысмакі – сладости;

пячэнне – печенье;
цукерка – конфета;
печыва – выпечка;
пернік – пряник;
яйка – яйцо;
сыракваша – простокваша;
каўбаса – колбаса;
вяндліна – копченость;
цукар – сахар;
крухмал – крахмал;
воцат – уксус;
алей – подсолнечное масло;
проса – пшено;
грэчка – гречка;
аўсянка – овсянка;
пярлоўка – перловка;
аладкі – оладьи;
чай (гарбата) – чай;
ялавічына – говядина

 

Дадатак 3

Маршрутны ліст

Наведванне магазіна

Назва аддзела

Заданне

Спасылка на заданне

 

Літара

1

Посуд, рэчы для кухні

«Суаднясі паняцце»


“Адгадай слова” (па лексічнаму значэнню адгадаць, якое слова зашыфравана)

https://learningapps.org/display?v=pze9ordhc21

https://learningapps.org/display?v=pc9qzo8ot21



 

2

Бакалея

“Перакладчык” (знайсці беларуска-рускія адпаведнікі)

“Загадкавая торбачка”(камандам раздаюцца торбачкі з насыпанымі крупамі;
задача удзельнікаў – адгадаць, што змешчана ўнутры і падпісаць на сцікерах)

https://learningapps.org/display?v=pgazvw2fa21

 

3

Садавіна,
агародніна, ягады

“Размяркуй па групах” (размеркаваць лексемы па тэматычных групах)

“Самая карысная ягада”
(праца з тэкстам)

https://learningapps.org/display?v=p9231umw321

https://learningapps.org/display?v=pw1sx5jsc21



 

4

Адзенне

“Апрані чалавека”

https://learningapps.org/display?v=pjrxwc3et21

 

5

Кафэ

“Смачна есці”
(пазнаёміцца з рэцэптам)

https://www.youtube.com/watch?v=jnTUVBzRqfI  

 

 

Дадатак 4

Рэцэпт “Паспяховасць настаўніка”

Вазьміце кубачак цярпення, уліце ў яго поўнае сэрца любові, дзве жменькі шчодрасці, усё гэта пасыпце дабрынёй, дадайце трошкі гумару, як можна больш веры і ўсё добра перамяшайце. Намажце на кавалачак часу, адведзены на ўрок і прапануйце сваім вучням. Я ўпэўнена, што ў вас усё атрымаецца.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий