У свеце казак. Канспект занятку па адукацыйнай галіне “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” з дзецьмі другой малодшай групы

- 10:51ДОШКОЛЬНОЕ ОБРАЗОВАНИЕ, Дошкольное образование. Сценарии, Методичка

Занятак накіраваны на фарміраванне ўмення адрозніваць беларускае і рускае маўленне.

 

Анастасія ВАЛЬЧУК,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ДУА “Дзіцячы сад № 37 г. Ліды”,
Гродзенская вобласць
 

 

Праграмныя задачы:

– фарміраваць уменне адрозніваць беларускае і рускае маўленне;
– фарміраваць уменні адказваць на пытанні па змесце мастацкіх твораў на беларускай мове, інсцэніраваць кароткія творы на беларускай мове;
– фарміраваць уменне адрозніваць словы, падобныя ў рускай і беларускай мовах у вымаўленні на слых;
пабуджаць і дапамагаць будаваць сказы на беларускай мове;

– развіваць уменне правільна называць асобныя прадметы навакольнага асяроддзя, іх якасці, дзеянні;
– развіваць слоўнікавы запас, артыкуляцыйны апарат, увагу, мысленне, памяць, творчыя здольнасці;
– выхоўваць пачуцце ўпэўненасці ў сабе, асновы нацыянальнага светапогляду.

Абсталяванне: пісьмо, клубочак, iлюстрацыi да казак, мальберт, куфэрак, “залатое яечка”, макет хаткі, аўдыязапісы музыкі, музычны цэнтр, шапачкі персанажаў казкі “Зайчыкава хатка”, размалёўкі казак.

Ход занятку

 

Выхавальнік. Дзеці, давайце павітаемся.

Сонейка ўстала,
Раніца настала.
Мы ўсе сабраліся,
За рукі ўзяліся,
Павіталіся: Добрай раніцы!

Нешта, дзеткі, вы не прачнуліся яшчэ хіба? Зусім ціхенька павіталіся. Давайце разбудзім вашыя роцікі і язычкі!

Артыкуляцыйная гімнастыка

Дзеці выконваюць практыкавання “вакенца”, “дудачка”, “кіска”, “конік”.

Выхавальнік. Сёння наша хата гасцямі багата. Шчыра ўсіх вітаем і здароўя жадаем! Дзеці, а на якой жа мове мы з вамі прывіталіся? (Адказы дзяцей). Так, на беларускай. 

Ой, дзеці, паглядзіце! На нашай кніжнай палічцы ніводнай кніжкі няма! І што гэта здарылася? Куды яны дзеліся? (Падыходзяць да палічкі і знаходзяць пісьмо. Выхавальнік чытае).

“Добры дзень, дзеці. Мяне завуць Вясёлы Чараўнiк. Я схаваў вашы кнігі з казкамі, каб пагуляць з вамі. Прапаную вам прайсці вясёлыя выпрабаванні і разам знайсці ўсе кніжкі, тады мы адкрыем Краiну Казак.”

Трэба ў дарогу нам збірацца. Але як мы знойдзем яе, куды нам ісці? Ой, чароўны клубочак! Вось ён нам і дапаможа!

Пальчыкавая гульня “Клубочак”

Клубочак чароўны, каціся, каціся,
Вядзі нас, ды не заблудзіся.
(Кулаком адной рукі выконваем кругавыя рухі па далоні другой)
Па кочках, па кочках, па пянёчках, па пянёчках,

(Пастукваем кулаком па далоні па чарзе)
Праз ямку – скок, пакаціўся наш клубок.

(Воплеск у далоні, кругавыя рухі далонямі)

Выхавальнік. А вось і першае выпрабаванне. (На мальберце – урыўкi з казак i iлюстрацыi да іх. Казкi: “Ліса і Казел”, “Коцiк, пеўнiк i лiсiца”, “Муха-пяюха”, “Каза-манюка”). Дзеці, нам трэба ўважліва паслухаць урывак з казкі, назваць яе i падабраць карцiнку. Малайцы! Хутка справіліся. Адпраўляемся далей!

Выхавальнік і дзеці.

Клубочак чароўны, каціся, каціся,
Вядзі нас, ды не заблудзіся.
(Кулаком адной рукі выконваем кругавыя рухі па далоні другой)
Па кочках, па кочках, па пянёчках, па пянёчках,

(Пастукваем кулаком па далоні па чарзе)
Праз ямку – скок, пакаціўся наш клубок.

(Воплеск у далоні, кругавыя рухі далонямі)

Выхавальнік. Дзеці, паглядзіце, а што гэта такое? Куфэрачак! Вы ведаеце, што гэтае слова значыць? (Адказы дзяцей). Куфэрак – гэта на рускай мове – сундук. А што ў iм ляжыць? (Адкрываем, там “залатое яйка”)

Яйка дзед не змог разбiць,
I бабка не змагла,
Толькi мышка-невялiчка
Iм дапамагла.
Як называецца гэтая казка? (“Курачка Рабка”)

Малайцы! Зараз пагуляем у гульню “Адгадай”. Я буду вам паказваць карцінкі, а вы павінны ўспомніць, быў гэты герой у казцы “Курачка Раба” ці не. Папляскаем у далонi, калi быў, патупаем нагамі, калi не.

Выхавальнік паказвае прадметныя карцінкі, дзеці адгадваюць герояў.

Малайцы, дзеці. І з гэтым заданнем мы справіліся. Пойдзем далей!

Выхавальнік і дзеці.

Клубочак чароўны, каціся, каціся,
Вядзі нас, ды не заблудзіся.
(Кулаком адной рукі выконваем кругавыя рухі па далоні другой)
Па кочках, па кочках, па пянёчках, па пянёчках,

(Пастукваем кулаком па далоні па чарзе)
Праз ямку – скок, пакаціўся наш клубок.

(Воплеск у далоні, кругавыя рухі далонямі)

Выхавальнік. Дзеткі, а што ж за казку тут заваражыў Чараўнік? (На мальберце iлюстрацыi да казкі “Зайкава хатка”). Усе карцінкі пераблыталiся, раскладзём іх па парадку! (Дзеці раскладваюць малюнкі па чарзе). Назавіце герояў казкi “Зайкава хатка” (Адказы дзяцей). (Выхавальнік звяртае ўвагу на вымаўленне слоў “медведь” і “мядзведзь”, “волк” і “воўк”, “зайчик” і “зайчык”). Малайцы! Ідзём далей!

Выхавальнік і дзеці.

Клубочак чароўны, каціся, каціся,
Вядзі нас, ды не заблудзіся.
(Кулаком адной рукі выконваем кругавыя рухі па далоні другой)
Па кочках, па кочках, па пянёчках, па пянёчках,

(Пастукваем кулаком па далоні па чарзе)
Праз ямку – скок, пакаціўся наш клубок.

(Воплеск у далоні, кругавыя рухі далонямі)

Выхавальнік. Ой, нейкае пісьмо на падлозе! (Адкрывае і чытае)

“Казку любімую вы раскажыце, і як у тэатры яе пакажыце!”

Драматызацыя беларускай народнай казкi “Зайкава хатка”

Выхавальнік. А вось і нашы кніжкі! Мы з вамі выканалі ўсе заданні і знайшлі ўсе нашы казкі!

Дзеці, пра якія казкі мы з вамі сёння ўспомнілі? Спадабаліся вам выпрабаванні Чараўніка? А што спадабалася больш за ўсе? А што было цяжкім? (Адказы дзяцей). А я хачу кожнаму з вас падарыць маленькую старонку казкi (размалёўка) на памяць.

Вось i скончылiся нашы гулi!
Дзякуем шчыра, што не паснулi!
Да пабачэння!

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий