Трэніровачны тэст па тэме “Назоўнік”. 10-ы клас

- 11:43Подготовка к ЦЭ/ЦТ

Трэніровачны тэст распрацаваны для самастойнай працы вучняў 10-га класа з мэтай абагульнення і сістэматызацыі ведаў па тэме “Назоўнік”. Тэст складаецца з 10 заданняў, выкананне якіх спрыяе павышэнню матывацыі да вывучэння правіл беларускай мовы з мэтай падрыхтоўкі да ЦЭ.

Наталля ЗЯТКІНА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняя школа № 19 г. Магілёва імя М.Ф.Сафонава”

 

 

А1. Адзначце словы, якія пішуцца з вялікай літары:

1) (П, п) іфагорава тэарэма                      6) (М, м) інскія школы
2) (Д, д) зень настаўніка                           7) (П, п) анямонне 
3) (Д, д) зень (П, п) ерамогі                      8) (А, а) хілесава пята
4) (А, а) натолевы сябры                           9) (К, к) оласавы творы
5) (К, к) оласаўскія мясціны                     10) (К, к) оласаўская прэмія

А2. Адзначце назоўнікі м. р.:

1) поні                         4) таксі                   7) аташэ
2) місіс                        5) купэ                    8) рэзюмэ
3) маэстра                   6)  лэдзі                  9) какаду

А3. Адзначце словазлучэнні, у якіх дапушчана памылка ў дапасаванні прыметніка да назоўніка:

1) аўстралійскае кенгуру                           4) вагоннае дэпо
2) гасціннае Тбілісі                                     5) юная міс
3) смачнае дражэ                                       6) мяккі кашнэ

А4. Адзначце назоўнікі, якія ў форме адзіночнага ліку меснага склону маюць канчатак -е:

1) дача                                                          4) ладдзя
2) ураджай                                                   5) балкон
3) парта

А5. Адзначце назоўнікі, якія ў родным склоне маюць канчатак  -у (-ю):

1) камбінезон                                              4) сэнс
2) двор                                                         5) гром
3) бензін

А6. Адзначце назоўнікі, якія трэба пісаць праз злучок:

1) (метэа) зводка                                       4) (Новік) Пяюн
2) (паў) акіяна                                            5) (экс) чэмпіён
3) (дзярж) цырк

В1. Запішыце назоўнікі корань, ліст, пяро ў форме назоўнага склону множнага ліку.

 

В2. Да назоўніка стэп дапасуйце прыметнік шырокі. Словазлучэнне запішыце ў форме роднага склону.      

 

В3. Запішыце назоўнікі ў форме давальнага склону адзіночнага ліку.

Перавага, дарога, ваўчыха, ткачыха, дошка, рука.

 

В4. Вызначце стыль тэксту. Адказ запішыце ў форме назоўнага склону.

Глыбоччына, мой чароўны, утульны куточак! Ты з радасцю сустракаеш усіх, хто жадае сэрцам дакрануцца да казачнай прыгажосці тваіх краявідаў. Цяжка сказаць, якое са ста шасці азёр Глыбоччыны, вялікіх і малых, самае прыгожае, прыцягальнае. Усе азёры выклікаюць захапленне.

 

Адказы

А1. 2, 3, 4, 7, 9, 10
А2. 1, 3, 7, 9
А3. 1, 2, 6
А4. 3, 5
А5. 3, 4, 5
А6. 4, 5
В1. Карані, лісты, пёры
В2. Шырокага стэпу
В3. Перавазе, дарозе, ваўчысе, ткачысе, дошцы, руцэ
В4. Публіцыстычны

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий